На выбарчым участку ў Мінску Дарта Вейдэра прымусілі зняць маску. Мужчына прыйшоў на 634-ы ўчастак па 108-й Каліноўскай выбарчай акрузе ў вопратцы аднаго з персанажаў «Зорных войнаў». Відэа апублікаваў у Facebook кандыдат у дэпутатыЮрась Губарэвіч. На ім можна пабачыць, як Дарта Вейдэра спынілі чальцы камісіі, якія пачалі вывучаць прадастаўлены пашпарт.
«А можна паглядзець [твар]? Фэйс-кантроль…», — сказала прадстаўніца выбарчай камісіі. Дарт Вейдэр падняў шлем і паказаў ім свой твар. Чальцы камісіі пераканаліся, што гэта «іх выбаршчык» і яму дазволілі прагаласаваць.
Як паведамлялася раней, на іншым участку прыйшоў прагаласаваць штурмавік, яшчэ адзін персанаж з фільма «Зорныя войны».
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары