Культура

Выйшла аўдыёкніга «Максім Гарэцкі. Запіскі на імпэрыялістычнай вайне»

Прэзэнтацыя аўдыёвыданьня прайшла 12 чэрвеня ў музэі гісторыі беларускай літаратуры.

12 чэрвеня ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі «Максім Гарэцкі. Запіскі на імперыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2‑й батарэі N‑скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы)».

Яна прысвечана 115‑годдзю Максіма Гарэцкага.

Як паведаміў акцёр і рэжысёр беларускага радыё Алег Вінярскі, які запісаў дыск, гэта аўдыёкніга — першая інтэрпрэтаваная праз радыёмастацтва праца Гарэцкага. Дыск створаны паводле твора, нататкі для якога пісьменнік напісаў у часе Першай імперыялістычнай вайны на фронце, «пад выбухі снарадаў». Гэтыя дакументальна‑мастацкія запіскі былі выдадзены ў 1926‑м і перавыдадзены ў 1987 годзе.

«У сваім творы Гарэцкі перадаў характар чалавека, які папаў на вайну. Для мяне было самым значным, што Гарэцкі прыходзіць у гэтую атмасферу, дзе амаль што ўсе рускія людзі, і застаецца там беларусам», — адзначыў А.Вінярскі.

Паводле яго слоў, «гэты чалавек увасабляе сабой якраз той тып беларуса, якога мы ўсе прагнем». «Па‑першае, гэта адкрытасць, шчырасць, па‑другое, праўдзівасць, таму што ён не мог схлусіць, і трэцяя рыса — гэта спачуванне і міласэрнасць да чалавека», — сказаў А.Вінярскі. «Варта заўважыць, як ён ставіцца да людзей іншых рэлігій і нацыянальнасцей: яўрэяў, палякаў. Яшчэ адна рыса, якая мне падалася, — гэта крытычнасць», — дадаў ён.

«Імперыялістычная вайна — адна з хваляў жыцця Гарэцкага», — адзначыў пляменнік пісьменніка, вядомы навукоўца і грамадскі дзеяч акадэмік Радзім Гарэцкі.

Паводле яго слоў, «Запіскі на імперыялістычнай вайне» паклалі пачатак шэрагу твораў беларускай прозы антываеннага кірунку, які затым працягнуў Васіль Быкаў.

Як адзначыў літаратуразнаўца, даследчык творчасці М.Гарэцкага член‑карэспандэнт НАН Беларусі Міхась Мушынскі, радыёінтэрпрэтацыя твора «Запіскі на імперыялістычнай вайне» — гэта неабходная пашана дзейнасці выдатнага дзеяча беларускай культуры.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці16

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»188

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў1

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці16

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць