Свет77

Суд у Італіі абавязаў педафіла купіць ахвяры фемінісцкую літаратуру

Суддзя ў Рыме Паола дзі Нікола ўнесла нечаканы дадатак да прысуду 35-гадовага асуджанага за педафілію: паводле вердыкта, мужчына, якому прыйдзецца правесці за кратамі два гады, павінен будзе купіць сваёй ахвяры, 15-гадовай прастытутцы, 30 кніг феміністычнай прозы і паэзіі і два фільмы на тую ж тэматыку.

Паэтка Эмілі Дзікінсан — культавая аўтарка першай хвалі фемінізму. Фота з сайта huffingtonpost.it

Дзі Нікола назвала прысуджанаму аўтараў і канкрэтныя творы, якія ён павінен набыць і перадаць сваёй ахвяры: у іх ліку «Дзённік Ганны Франк» і паэзія Эмілі Дзікінсан.

Як заўважыла суддзя, гэтыя кнігі дапамогуць дзяўчыне зразумець, якая шкода была нанесеная яе жаночай годнасці.

Пры гэтым адна з пісьменніц, чыя кніга трапіла ў спіс дзі Ніколы, сказала ў гутарцы з газетай Corriere della Sera, што было б лепш даць пачытаць гэтыя кнігі самому асуджанаму.

«Падлеткавы ўзрост — не лепшая пара для разважанняў. А вось тое, што зрабіў гэты мужчына, куды горш: дарослы свядома заплаціў за сэкс з непаўналетняй», — патлумачыла сваю пазіцыю прафесарка філасофіі Веронскага ўніверсітэта Адрыяна Каварэра, якая напісала эсэ «Нягледзячы на Платона» пра мысліцелек Антычнасці. Кніга ўваходзіць у падборку рымскай суддзі.

Паліцыя тры гады расследавала справу аб сетцы педафілаў, якія уступалі ў сэксуальныя кантакты з 14-15-гадовымі дзяўчатамі ў фешэнэбельным прыгарадзе Рыма Парыёлі. Арганізатар сеткі атрымаў дзевяць гадоў турмы.

Паводле дадзеных італьянскай пракуратуры, непаўналетнім дзяўчынкам прапаноўвалася шчодрая аплата за сэкс-паслугі, якую, як высветліла следства, яны выдаткоўвалі на модную вопратку і найноўшыя смартфоны.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая87

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая87

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць