Эканоміка1313

У самыя прыбытковыя кампаніі Беларусі выбіўся іранскі банк, а сярод найгоршых — МАЗ, «Трайпл» і чыгунка

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала фінансавыя справаздачы адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за першы квартал 2016 года. Апроч таго, інфармацыю пра сваю фінансавую сітуацыю прадаставілі кампаніі, якія выпускалі аблігацыі. Нарэшце, Нацбанк публікуе справаздачы банкаў краіны.

На падставе гэтых звестак «Наша Ніва» склала топ-20 самых прыбытковых і стратных кампаній з адкрытай справаздачнасцю.

Для зручнасці ўспрымання лічбаў сумы пераведзеныя ў даляры па леташнім сярэднім курсе — 1,975.

Чатыры самыя паспяховыя кампаніі ў параўнанні з першым квартал не змяніліся, аднак кожная з іх нарасціла свае прыбыткі.

«Газпром трансгаз Беларусь» — самая прыбытковая кампанія краіны. Фота Сяргея Гудзіліна.

Нечаканым выглядае з'яўленне на 6-м месцы іранскага «Банка Гандлёвы капітал», які не дэманструе актыўнасці на рынку.

Найлепшыя сярод беларускіх прыватнікаў — кампанія А100, а вось «Еўрагандаль» у гэтым квартале не дацягнуў да топ-20.

Што да найгоршых кампаній, то тут на дне апынуўся МАЗ. З прыватнікаў вялікія мінусы ў «Трайпла» і «Амкадора».

* * *

Топ-20 самых прыбытковых і стратных беларускіх кампаній з адкрытай справаздачнасцю за другі квартал 2016 год (лічбы ў мільёнах даляраў)
самыя прыбытковыя   самыя стратныя
Кампанія Прыбы-так Кампанія Страты
Газпром трансгаз Беларусь 78,3 1 МАЗ -30,1
Беларуськалій 65,6 2 Гродна Азот -23
Мазырскі НПЗ 53,2 3 Краснасельскбудматэрыялы -12,9
Банк развіцця 44,5 4 Белгархімпрам -9,8
Мінскэнерга 28 5 Крычаўцэментшыфер -8,8
Банк Гандлёвы капітал 27,4 6 Трайпл -8,4
Прыёрбанк 26 7 Светлагорскі ЦКК -8,2
558 авіярамонтны завод 25,4 8 Беларуская чыгунка -7,3
Беларусбанк 25,4 9 Амкадор -7,2
Белгазпромбанк 22,1 10 Бабруйскаграмаш -6,8
Гомельэнерга 22 11 Барысаўскі мясакамбінат -6,3
Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» 21 12 Беларускі цэментны завод -5,6
Пеленг 16,1 13 Хоум Крэдыт -5,2
Мінскі завод колавых цягачоў 14,2 14 Мінскі мясакамбінат -5
Банк Белвэб 13,4 15 МПЗ -4,5
Віцебскэнерга 12,7 16 Лідахлебапрадукт -4,4
Прамагралізінг 12 17 Біяком -4
МТБанк 11,6 18 Мотавела -3,8
Астодевелопмент 10,7 19 Мастоўдрэў -3,8
Магілёўэнерга 10,6 20 Брэстэнерга -3,7

* * *

Чытайце таксама вынікі першага квартала 2016:

«Беларуськалій» больш не найлепшы: топ-20 самых прыбытковых і стратных кампаній краіны

Каментары13

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў37

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць