Здарэнні3030

Гамельчука, які згвалціў і забіў дзвюх жанчын, пакараюць смерцю. Вярхоўны суд не змяніў прысуд

4 кастрычніка Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю па справе Сяргея Вострыкава - гамяльчаніна, якога абласны суд прызнаў вінаватым адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса (забойства, згвалтаванне, гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару і крадзеж) і прысудзіў да расстрэлу.

Фота Івана Ярывановіча, Tut.by

— Разгляд апеляцыі быў закрытым, мы прысутнічалі толькі на абвяшчэнні рэзалюцыйнай часткі прысуду. У далейшым з боку Сяргея Вострыкава можа быць пададзена прашэнне аб памілаванні прэзідэнту або накіравана скарга ў Камітэт па правах чалавека ААН, — паведаміў Андрэй Палуда — праваабаронца, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

Першае злачынства Сяргей Вострыкаў здзейсніў у ліпені 2014 га. Тады мужчына аказаўся датычны да знікнення сваёй калегі - 25-гадовай Алесі Панцялеевай. Праз год у той жа кампаніі знікла яшчэ адна супрацоўніца — 27-гадовая Аляўціна Машурыкава. Следчыя ўстанавілі, што гэтыя гісторыі звязаныя. Як высветлілася пазней, абвінавачаны спачатку прапаноўваў знаёмым дзяўчатам падкінуць іх да працы, а сам завозіў жанчын у гараж, гвалтаваў і забіваў. Цела сваіх ахвяр ён закопваў у лесе ў Гомельскім раёне.

Усе судовыя працэсы па справе праходзілі ў закрытым рэжыме. 19 мая Гомельскі абласны суд прыгаварыў Вострыкава да смяротнага пакарання праз расстрэл. Бок абароны прасіў для абвінавачанага 25 гадоў пазбаўлення волі. З выніковым прысудам адвакат быў не згодны. Ён адзначыў, што Сяргей Вострыкаў супрацоўнічаў са следствам, раскаяўся і ў ходзе пасяджэння неаднаразова прасіў прабачэння ў пацярпелых.

Сваякі Аляўціны, адной з забітых дзяўчат, лічаць, што абвінавачаны заслужыў вышэйшую меру пакарання. Бацькі Алесі ад зносін з прэсай тады адмовіліся. Мама дзяўчыны толькі падкрэсліла, што ў іх свая пазіцыя па гэтай справе.

33-гадовы гамяльчанін раней ужо быў судзімы за разбой. У 2007 годзе, пагражаючы дзяўчыне нажом, ён скраў у яе грошы. За гэта Сяргей Вострыкаў атрымаў тры гады калоніі. Адседзеў паўтара, а потым выйшаў датэрмінова з заменай пакарання на больш мяккае - папраўчыя работы.

Сяргей Вострыкаў жанаты, у яго ёсць 3-гадовы сын.

Смяротны прысуд, вынесены Вострыкаву, стаў ужо трэцім з пачатку года.

Каментары30

Цяпер чытаюць

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»4

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прымусілі мінчука прадаць машыну: падрабязнасці аферы6

У Каменнай Горцы пабудуюць самы вялікі скейт-парк у краіне

Львоўскі: Усе, хто спрабаваў стварыць нейкую супрацьвагу Ціханоўскай і яе офісу, даволі хутка скатваліся ў маргінэс48

СБУ затрымала ў Кіеве агента, які працаваў на спецслужбы Беларусі2

У найбліжэйшы час адбудзецца тэлефонная размова Пуціна і Трампа2

Па справе «чорных салаўёў» падлеткаў асудзілі на тэрмін ад 10 да 13 гадоў16

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаецца на Новы год

Расіяне расстралялі ў Пакроўску семярых мясцовых жыхароў, якія не эвакуяваліся і хаваліся ў падвале14

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»4

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць