У Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце на Дзяды да Курапатаў
У Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце ў Курапаты, арганізаванае кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ.
Акцыя дазволеная Менгарвыканкамам.
Па-завядзёнцы, акцыя распачнецца каля гадзіннікавага завода, адкуль людзі пойдуць да ўрочышча Курапаты — месца масавых расстрэлаў за савецкім часам.
Пакуль узяць удзел у памінальным шэсці сабралося блізу 60 чалавек, ахвотныя працягваюць падыходзіць.

Лунае з тузін бела-чырвона-белых сцягоў, людзі нясуць знічкі.

11:30 Сабралося каля 100 чалавек, ужо сорак нацыянальных сцягоў над шэсцем.
Каментары