Эканоміка

У Мінску пройдзе першы латвійска-беларускі турыстычны бізнэс-форум

У Мінску 10 лістапада пройдзе першы латвійска-беларускі турыстычны бізнэс-форум.

Удзел у ім возьмуць міністр эканомікі Латвіі Арвілс Ашэрадэнс, дырэктар Латвійскага агенцтва інвестыцый і развіцця (LIAA) Андрыс Озалс, прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Нацыянальнага агенцтва па турызме, а таксама беларускія і латвійскія бізнэсмены, паведамілі арганізатары.

Форум адбудзецца ў межах Дзён Латвіі, якія пройдуць з 10 лістапада па 10 снежня. На працягу месяца запланаваныя прэзентацыі латвійскіх харчовых тавараў у сетцы магазінаў «Рублёўскі» і «Прэстан», дзе можна будзе пакаштаваць і набыць прадукты латвійскай вытворчасці.

У межах праграмы Дзён Латвіі 11 лістапада адбудзецца майстар-клас латвійскіх кухараў, якія прадставяць латвійскую нацыянальную кухню.

15 лістапада адкрыецца выстава і пройдзе майстар-клас вядомага латвійскага дызайнера і ілюстратара моды Байбы Ладыгі, якая доўгі час жыла ў Кітаі.

23 лістапада пачне працаваць выстава пра Латвію беларускага фатографа Юліі Мацкевіч.

Паводле даных статыстыкі, у 2015 годзе агульны знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Латвіі і Беларусі склаў 522,4 млн еўра. Такім чынам, Беларусь стала 15-м найважнейшым партнёрам Латвіі па знешнім гандлі. Беларускія экспартныя грузы традыцыйна займаюць другое месца ў агульным аб'ёме чыгуначных перавозак Латвіі. Аб'ём экспарту тавараў і паслуг у Беларусь склаў 190,9 млн еўра, або 1,3% ад агульнага аб'ёму экспарту Латвіі. У сваю чаргу, аб'ём імпарту тавараў і паслуг склаў 3 млрд 331,5 млн еўра, або 2,2% ад агульнага аб'ёму імпарту Латвіі.

Па інвестыцыях у асноўны капітал зарэгістраваных у Латвіі прадпрыемстваў на 1 кастрычніка 2015 года Беларусь заняла 22-е месца з агульным аб'ёмам інвестыцый у 21,4 млн еўра і 2.261 прадпрыемствам.

У асноўным Латвія экспартуе ў Беларусь прадукцыю хімічнай і харчовай прамысловасці, машыны і механізмы, транспартныя паслугі (паветраны, аўтатранспарт), турыстычныя, камерцыйныя паслугі (будаўнічыя, інфармацыйныя, кампутарныя, паслугі сувязі і гаспадарчай дзейнасці).

Каментары

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць