Навука і тэхналогіі99

Навукоўцы: Мозг хлопцаў і дзяўчат па-рознаму рэагуе на моцны стрэс

Падзеі, якія выклікалі вельмі моцны стрэс, па-рознаму ўздзейнічаюць на мозг хлопцаў і дзяўчат, сведчаць вынікі даследавання, праведзенага Стэнфардскім універсітэтам. Пра гэта піша ВВС. 

Thinkstock

Частка мозгу, якая адказвае за эмоцыі і эмпатыю (астраўковая доля), як высветлілі навукоўцы, мае параўнальна маленькі памер у дзяўчат, якія перажылі траўму.

У той жа час у хлопцаў з цяжкім досведам астраўковая доля наадварот аказалася большага памеру, чым звычайна.

Гэта можа растлумачыць, чаму ў дзяўчат часцей, чым у хлопцаў, ўзнікае посттраўматычнае стрэсавае расстройства (ПТСР), лічаць навукоўцы.

Паводле даследавання, хлопцы і дзяўчаты могуць дэманстраваць супрацьлеглыя сімптомы пасля асабліва пакутлівай або страшнай падзеі, а значыць, і лячыць іх, відаць, трэба па-рознаму.

Змены памеру і аб'ёму

Даследчая група са школы медыцыны Стэндфардскага ўніверсітэта мяркуе, што дзяўчаты з ПТСР могуць на самай справе пакутаваць ад занадта рэзкага старэння адной з частак астраўковай долі.

Навукоўцы прасканавалі мозг 59 дзяцей ва ўзросце ад дзевяці да 17 гадоў для даследавання, вынікі якога былі апублікаваныя ў выданні Depression and Anxiety.

Адна група складалася з 14 дзяўчат і 16 хлопцаў, якія перажылі па меншай меры адзін эпізод моцнага стрэсу ці псіхалагічную траўму, другая група з 15 дзяўчынак і 14 хлопчыкаў не мела падобнага досведу.

Даследчыкі зафіксавалі змены памеру і аб'ёму адной з частак астраўковай долі — пярэдняй кругавой баразды — у хлопцаў і дзяўчат, якія перажылі стрэс.

Гэта даказвае, што астраўковая доля змяняецца пад уздзеяннем стрэсу і адыгрывае ключавую ролю ў развіцці посттраўматычнага сіндрому, перакананыя аўтары навуковай працы

Розныя рэакцыі

Вядучы даследчык, доктар Меган Клабунд кажа, што важна ўлічваць розныя фізічныя і эмацыйныя рэакцыі хлопцаў і дзяўчат на стрэсавыя падзеі.

«Важна, каб людзі, якія працуюць з траўмаванымі маладымі людзьмі, улічвалі палавыя адрозненні», — адзначае яна.

«Нашы вынікі паказваюць, што, магчыма, хлопцы і дзяўчаты могуць мець розныя сімптомы траўмы і ім могуць дапамагаць розныя метады лячэння», — падкрэслівае Клабунд.

Паводле яе слоў, навукоўцы ў цяперашні час даследуюць іншыя аддзелы мозгу, звязаныя з астраўковай доляй, на прадмет аналагічных зменаў.

Астраўковая доля адказвае не толькі за апрацоўку эмоцый, але і за распазнаванне сігналаў ад іншых частак цела.

Каментары9

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць