Усяго патроху33

Рэдкая з'ява: над Беларуссю заўважылі сонечнае і месячнае гало ВІДЭА, ФОТЫ

Марознае надвор'е 12 і 13 лістапада дазволіла беларусам назіраць у небе незвычайны феномен — гало. Прычым за адны суткі як сонечную, так і месяцовую яго «версію», піша tut.by.

Выявы на небе ўтвараюцца дзякуючы адлюстраванню і пераламленню сонечнага святла праз крышталікі льду на вышыні 5-10 кіламетраў.

Для Беларусі гэтая з'ява даволі рэдкая, часам яе называюць «зімовай вясёлкай».

Мінскі астрафатограф Андрэй Лейчык заўважыў гало 13 лістапада падчас шпацыру. «Фактычна сёння на працягу ўсяго дня з Мінска і прыгарадаў можна было назіраць сонечнае гало і даволі яркую верхнюю дугу», — напісаў ён.

А жыхар Гомеля Юрый Шаўцоў сфатаграфаваў месяцовае гало над прыватным сектарам горада. Таксама ён зняў timelapse-відэа, у якім змясціў 9 гадзін назірання за начным небам, месяцам і «зімовай вясёлкай».

Мяркуючы па фота ў сацсетках, за апошнія дні гало бачылі ў многіх краінах — ад Ісландыі і Даніі да Ізраіля і Турцыі. Адзін з самых эфектных здымкаў «зімовай вясёлкі» зрабілі ў Лапландыі (Фінляндыя).

Каментары3

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць