Свет11

Дэйлі Тэлеграф: Вэнэсуэла стала цэнтрам наркагандлю

Паводле службаў па барацьбе з наркотыкамі, Чавэсава Вэнэсуэла сталася галоўным шляхам пастаўкі для большай часткі какаіну, які прадаецца на вуліцах Вялікай Брытаніі.

Мяркуецца, што цягам апошняга году агулам каля 250 тонаў гэтага наркотыку прайшлі празь Вэнэсуэлу, што ў 5 разоў больш, чым у 2004 годзе. Вялікая колькасьць какаіну ў выніку апынулася ў Вялікай Брытаніі.

Паводле ацэнкі службы па барацьбе з наркотыкамі больш за 50 адсоткаў усяго какаіну, спажытага ў Злучаным Каралеўстве трапіла ў краіну акурат празь Вэнэсуэлу, якой кіруе рэвалюцыйны рэжым Уга Чавэса.

Лічыцца, што вышэйшае кіраўніцтва ў Чавэсавай службе бясьпекі атрымлівае прыбыткі ад такога гандлю і таму актыўна спрыяе кантрабандыстам, напрыклад, дазваляючы ім выкарыстоўваць вайсковыя аэрадромы.

Раней большасьць наркотыкаў нелегальна транспартавалася паўночнакарыбскім шляхам, каб далей трапіць у Эўропу ці Амэрыку. Аднак, сёньня какаін верагодней за ўсё ідзе праз усходнюю калюмбійскую мяжу ў Вэнэсуэлу.

Адсюль наркотыкі, прызначаныя для Эўропы, перавозяцца праз Атлянтыку ў Заходнюю Афрыку, у малыя краіны.

У 1998 годзе – за год да таго, як Чавэс атрымаў уладу – вэнэсуэльскія службы бясьпекі зьдзейсьнілі 11581 арышт, так ці йнакш зьвязаны з наркотыкамі. У 2005 колькасьць падобных арыштаў склала адно 1082.

У гэтым годзе сытуацыя крыху палепшала: цягам студзеня-сакавіка зафіксаваныя 1979 арышты. Аднак, агульная іх колькасьць па-ранейшаму нашмат меншая за тую, што была да прыходу Чавэса да ўлады.

Ператварэньне Вэнэсуэлы ў прытулак для наркакур’ераў мае шэраг прычынаў. Уга Чавэс, які называе Джорджа Буша чортам, афіцыйна прыпыніў усялякую супрацу з амэрыканскімі службамі па барацьбе з наркотыкамі.

Больш за тое, Чавэс мае даўнія добрыя дачыненьні з марксісцкімі паўстанцамі з Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калюмбіі (FARC). Тыя інсургенты зарабляюць на жыцьцё за кошт транспартаваньня наркотыкаў.

У 2006 г. самалёт DC-9 з 5,5 тонамі какаіну на борце быў арыштаваны пасьля прызямленьня ў Мэксыцы. Гэты самалёт ляцеў з Аэрапорту ім. Сымона Балівара вэнэсуэльскай сталіцы Каракасу. Такая вялікая колькасьць наркотыкаў магла апынуцца на борце толькі ў выніку змовы з службамі аховы аэрапорту.

Вялікая частка калюмбійскага какаіну трапляе ў Вэнэсуэлу на малых самалётах. Прадстаўнікі службаў па барацьбе з наркотыкамі, якія высочваюць гэтыя нелегальныя лёты, кажуць, што яны прызямляюцца на вайсковых аэрадромах унутры Вэнэсуэлы.

Тут какаін перагружаюць у самалёты вялікай дальнасьці, звычайна тыпу Gulfstream, Boeing 727 ці DC-9, у якіх наркотыкі перавозяцца ў Заходнюю Афрыку.

Амэрыканскія службы адсочвалі шматлікія перавозкі партыяў какаіну зь вэнэсуэльскага берагу ў Трынідад і Табага. Паводле апошняй амэрыканскай Стратэгічнай справаздачы аб кантролі за наркотыкамі (Narcotics Control Strategy Report) вэнэсуэльскія вайскоўцы зазвычай спрыяюць і нават ахоўваюць гэтыя перавозкі.

Ён адзначае таксама факт прысутнасьці на вэнэсуэльскай тэрыторыі шырокавядомых наркабаронаў.

Вільбэр Варэла, галоўная фігура калюмбійскага картэлю Нортэ дэль Вальле, жыў у Вэнэсуэле. Ён быў забіты ў студзені магчыма кімсьці з канкурэнтаў. Пасьля прыпыненьня дзейнасьці Мэдэльінскага і Калійскага картэляў Нортэ дэль Вальле была вядучай сецьцю ў гандлі наркотыкамі.

Няма доказаў, што Ўга Чавэс асабіста зьвязаны з гандлем наркотыкамі ці атрыманьнем прыбытку ад іх кантрабанды. Аднак, службы па барацьбе з наркотыкамі лічаць, што Чавэс мусіць ведаць аб змове паміж кантрабандыстамі і вэнэсуэльскімі сіламі бясьпекі.

Сам Чавэс назваў наркотыкі злом. У чэрвені ён таксама заклікаў FARC спыніць паўстаньне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць