Улада5858

Ганна Канапацкая: Палата прадстаўнікоў — гэта балота

«Балотам, якое трэба пераадольваць», назвала Палату прадстаўнікоў дэпутат парламента, актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Ганна Канапацкая на сустрэчы з дэмакратычнымі актывістамі 3 снежня ў Магілёве.

«Я пабыла там ужо знутры і бачу, якое там балота, і бачу ўсю гэтую кухню, і тое, што па большасці пытанняў адзін голас супраць, і я ведаю, чый ён, і ўсе ведаюць, чый ён. Вы ведаеце, становіцца часам страшна, таму што гэта балота трэба неяк пераадольваць. І я тут адна не ў стане зрабіць пры ўсім жаданні, пры ўсіх магчымасцях. Давайце рабіць разам», — заклікала Канапацкая ўдзельнікаў сустрэчы.

Дэпутат ад апазіцыі запэўніла, што на яе «балота» ніяк не паўплывала. «Я ведаю, што засталася на сваіх прынцыповых пазіцыях. Нават зыходзячы з нейкіх элементарных рэчаў… калі мне кажуць: Ганна Анатольеўна, а што гэта вы не носіце дэпутацкі значок? Гэта — мая пазыцыя. Я адзіны дэпутат, у якога не вісіць партрэт [Лукашэнкі] на сцяне», — адзначыла Канапацкая.

На сустрэчы гаварылася пра неабходнасць змены выбарчага заканадаўства для правядзення сумленных выбараў, у прыватнасці абавязковага ўключэння ў склад камісій прадстаўнікоў апазіцыі.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў прысутным аб стварэнні рабочай групы з ліку актывістаў апазіцыі, якая рыхтуе змены ў Выбарчы кодэкс. Групу ўзначаліла памочнік Канапацкай Антаніна Кавалёва. Лябедзька заклікаў падлучацца да гэтай працы і праяўляць ініцыятыву на месцах.

Каментары58

Цяпер чытаюць

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах8

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Усе навіны →
Усе навіны

Вайна з Іранам — залатая жыла для амерыканскіх нафтавікоў9

У Кітаі паліцыя «арыштавала» гуманоіднага робата, які напужаў на вуліцы пенсіянерку1

У Маскве тэлефонныя махляры прымусілі 20‑гадовага футбаліста абакрасці прадпрымальніцу. Жанчыну ён зарэзаў12

Пашынян папрасіў звольніцца дырэктарку Інстытута генацыду армян, бо яна зрабіла палітычна няправільны падарунак віцэ-прэзідэнту ЗША4

Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін1

У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака1

Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень2

Зяленскі даручыў новаму міністру абароны закрыць неба ўкраінскімі сіламі4

У Брэсце пад аўтамабілем на паркоўцы праваліўся асфальт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах8

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць