Свет88

Літоўскую Дзяржаўную прэмію прысудзілі даследчыку балцкага светапогляду

На ўручэнне яму прэстыжнай літоўскай Дзяржаўнай прэміі Дайнюс Разаўскас начапіў значак з «Пагоняй», які прывёз з Беларусі.

Дайнюс Разаўскас

У Нацыянальным музеі Літвы этнолагу, міфолагу, пісьменніку і перакладчыку Дайнюсу Разаўскасу ўручылі літоўскую Дзяржаўную прэмію імя Ёнаса Басанавічуса — з фармулёўкай «за значныя даследаванні і папулярызацыю светапогляду балтаў».

Прэмію ўручаў міністр культуры Літвы, вітальныя прамовы агучылі іншыя высокія чыноўнікі ад культуры: дырэктар Інстытута літаратуры і фальклора Літвы і дырэктар Цэнтра нацыянальнай культуры Літвы.

Дайнюс Разаўскас — прызнаны навуковец, адзін з рэдактараў літоўскага часопіса пра традыцыйную культуру «Liaudies kultūra» («Народная культура»). Але разам з тым і практык, бо пастаянны ўдзельнік і лектар літоўскай паганскай супольнасці «Рамува».

Разаўскас — наступнік знакамітага літоўскага рэлігіязнаўца Гінтараса Бераснявічуса. Дысертацыю пісаў пад навуковым кіраўніцтвам Уладзіміра Тапарова. Аўтар больш чым 80 навуковых артыкулаў і 7 кніг, сярод якіх — кніжка, прысвечаная міфалагічным сувязям (індаеўрапейскім і балцкім) герба «Пагоня».

Цікава, што на ўрачыстасць з нагоды ўручэння прэміі за даследаванні балцкага светапогляду Разаўскас на лацкан пінжака начапіў значак з гербам «Пагоня», прывезены з адной з паездак у Беларусь. Наша краіна — як зямля, дзе раней жыхары размаўлялі па-балцку, а цяпер жывуць прамыя нашчадкі тых балцкамоўных, — не першы год цікавіць літоўскага даследчыка балцкай культуры.

Адна з загадак, якая рупіць Разаўскасу як навукоўцу, — тое, як у Беларусі калісьці адбыўся пераход з балцкай мовы на славянскую мову. Даследчык прытрымліваецца меркавання, што мова тут змянілася, а насельніцтва засталося ранейшым.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро7

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek2

Паноў, ды не той. У расійскім пасольстве на Кіпры знайшлі мёртвым не таго чалавека, пра якога казалі раней2

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро7

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць