Улада2525

Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі генасамблеі ААН аб неадкладным спыненні агню ў Сірыі

Генасамблея ААН пераважнай большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, якая патрабуе неадкладнага спынення агню ў Сірыі і неадкладнай дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў найбольш пацярпелыя раёны. Беларусь прагаласавала супраць.

Як паведамляе руская служба ВВС, рэзалюцыю, праект якой 9 снежня быў прадстаўлены Канадай, падтрымалі 122 краіны. Супраць прагаласавалі 13 дзяржаў, у тым ліку Расія, Беларусь, Іран і Сірыя. Яшчэ 36 дзяржаў устрымаліся.

У дакуменце гаворыцца аб неабходнасці поўнага спынення ўсіх нападаў на грамадзянскіх асоб і грамадзянскія аб'екты. Таксама рэзалюцыя патрабуе спынення аблогі гарадоў і населеных пунктаў, у тым ліку і аблогі раёнаў Алепа.

Пастаянны прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін яшчэ перад галасаваннем ў Генасамблеі ААН заявіў, што праект рэзалюцыі змяшчае сур'ёзныя недахопы, і таму Расея яго не падтрымае.

Па словах Чуркіна, у праекце рэзалюцыі «няправільна вызначаны прычыны зараджэння і развіцця канфлікту ў Сірыі», а таксама «зашкальвае абвінаваўчы акцэнт на адрас уладаў краіны».

Акрамя таго, Расею не задаволіла адсутнасць у тэксце дакумента выразнага ўказання на тое, што «рэжым спынення баявых дзеянняў не можа распаўсюджвацца на тэрарыстаў», а таксама не згадваецца ключавая праблема адмежавання ад тэрарыстаў умеранай узброенай апазіцыі.

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Паўэр заявіла, што галасаванне ў Генасамблеі ААН дазволіць запатрабаваць ад Расеі і Башара Асада спыніць кровапраліцце ў краіне. Пауэр лічыць, што рэзалюцыя таксама дасць магчымасць «абараніць асноўныя прынцыпы таго, як дзяржавы павінны дзейнічаць нават ва ўмовах вайны».

Саманта Паўэр заклікала ўлады Сірыі і прыхільнікаў прэзідэнта дазволіць мірным жыхарам пакінуць ўсходнія раёны Алепа, за кантроль над якімі жорсткія барацьбу вялі армія Сірыі і праціўнікі Башара Асада.

На гэтым тыдні ЗША, Брытанія, Германія, Італія, Францыя і Канада заклікалі бакі канфлікту да неадкладнага спынення агню, каб даць магчымасць супрацоўнікам ААН даставіць гуманітарную дапамогу.

Лідары шасці краін заклікалі Расію паўплываць на прэзідэнта Сірыі Башара Асада і пераканаць яго ў неабходнасці спынення ваенных дзеянняў у Алепа.

Сірыйскія ўлады выключылі магчымасць якога-небудзь перамір'я ў Алепа. 5 снежня Расія і Кітай наклалі вета на рэзалюцыю Савета бяспекі ААН аб тыднёвым спыненні агню ў гэтым горадзе.

Аднак вечарам 8 снежня міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што актыўныя баявыя дзеянні сірыйскай арміі ва ўсходнім Алепа прыпыненыя, каб мірныя жыхары маглі пакінуць горад.

На гэтым тыдні сірыйскім урадавым войскам удалося ўзяць пад кантроль усе раёны ў гістарычным цэнтры Алепа - Старым горадзе.

Цяпер войскі Башара Асада кантралююць больш за дзве траціны ўсходняга Алепа і працягваюць наступ. Як сцвярджаюць расійскія вайскоўцы, пад кантролем сірыйскай арміі знаходзіцца ўжо 93% тэрыторыі горада.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Алепа, на падкантрольнай паўстанцам тэрыторыі, застаюцца дзясяткі тысяч мірных жыхароў. Запасы харчавання на зыходзе, гарадскія бальніцы ва ўсходнім Алепа не працуюць.

Па словах кіраўніка гарадскога савета Алепа, за апошнія 26 дзён больш за 800 чалавек загінула і яшчэ каля 3—3,5 тысяч атрымалі раненні ў абложаных ўсходніх раёнах горада. Поўны кантроль над Алепа, другім па памерах сірыйскім горадам, на дадзены момант - ключавая мэта сіл прэзідэнта Башара Асада ў барацьбе супраць сірыйскай апазіцыі.

Каментары25

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць