Грамадства66

Прызначаны новы склад Кіраўнічай рады ЕГУ, сярод іншых адвакат у касмічным праве

14 снежня Усеагульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прыняў рашэнне аб трохгадовым прызначэнні новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ — стратэгічнага органа кіравання ўніверсітэтам.

6 ліпеня гэтага года Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ прыняў рашэнне аб абнаўленні склада Кіраўнічай рады, адпаведна з п. 6.10 Статута ЕГУ. Рашэнне было прынята згодна з рэкамендацыямі, якія былі прадстаўленыя ў выніку ацэнкі эфектыўнасці працы Кіраўнічай рады ЕГУ па заказе Шведскага агенства па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне развіцця,

У адпаведнасці з прадстаўленымі рэкамендацыямі новы склад Кіраўнічай рады будзе скарочаны да 9 чальцоў, якія маюць новыя кампетэнцыі, адпавядныя сучасным патрэбам ЕГУ. Падчас абнаўлення склада Кіраўнічай рады Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ вылучыў наступныя патрабаванні да кандыдатаў:

Наяўнасць сувязей/кантактаў з Паўночнымі краінамі і донарамі з Паўночных краін;

Наяўнасць адпаведнага досведу і сувязей у галіне вышэйшай адукацыі ў ЗША і/альбо сувязі з фінансуючымі арганізацыямі ў ЗША;

Наяўнаcць досведа кіравання ў галіне вышэйшай адукацыі, напрыклад, ва ўніверсітэце Заходняй Еўропы. Пажаданы досвед ў галіне дыстанцыйнай адукацыі і навыкі кіравання персаналам;

Адпаведныя сувязі і кантакты з урадамі Літвы і краін Усходняй Еўропы, а таксама структурамі Еўрапейскага Саюза;

Прафесіны досвед кіравання ў галіне інавацыйных і прагрэсіўных кампаній, пажадана ў краінах Усходняй Еўропы.

Па словах прэзідэнта Фонда «Еўразія» і старшыні Агульнага схода сузаснавальнікаў ЕГУ Х.Бібі-Сэнтэра: «На працягу некалькіх месяцаў Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ супрацоўнічаў разам з адміністрацыяй універсітэта, асноўнымі партнёрамі і донарамі з мэтай пераўтварэння Кіраўнічай рады ЕГУ. Мы ўпэўненыя, што новая Кіраўнічая рада мае належны аўтарытэт, досвед, сувязі і волю, якія сёння патрэбны ЕГУ для дасягнення стратэгічных мэтаў развіцця ўніверсітэта. Мы хочам падзякваць новым чальцам Кіраўнічай рады за іх гатоўнасць судзейнічаць місіі ЕГУ, а таксама нашым донарам за дапамогу ў стварэнні такой адказнай групы, ад якой будзе залежыць развіццё ўніверсітэта ў наступныя гады».

Наступны склад Кіраўнічай рады ЕГУ быў прызначаны на тры гады, пачынаючы з 14 снежня 2016 г.:

акад. Анатоль Міхайлаў, ex officio (Беларусь)
Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

сп-р Ёрген Ёргенсэн, ex officio (Данія)
Часова выконваючы абавязкі Рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

праф. Людгер Кунхардт (Германія)
Цэнтр даследванняў еўрапейскай інтэграцыі, Універсітэт Бона

праф. Майкл Кенадзі (ЗША)
Інстытут міжнародных і публічных даследванняў, Браўнаўскі ўніверсітэт

сп-р Пэр Карлсэн (Данія)
Былы амбасадар Даніі ў Латвіі

сп-ня Эва Асьнецка-Тамецка (Польшча)
Прарэктар Каледжа Еўропы

сп-р Ёнас Паслаускас (Літва)
Амбасадар па асаблівых даручэннях па пытаннях Усходняга Партнёрства

сп-р Арцём Анісімаў (Беларусь)
Выпускнік ЕГУ, Адвакат у галіне касмічнага права ў Noosphere Ventures

Яшчэ адзін кандыдат будзе намінаваны Урадам Швецыі.

Чакаецца, што першае афіцыйнае паседжанне абноўленай Кіраўнічай рады ЕГУ адбудзецца ў студзені 2017 г.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце2

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць