Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты павінны ўмацаваць і пашырыць свой ядзерны патэнцыял. Пра гэта на ён напісаў у чацвер на сваёй старонцы ў Twitter.
«ЗША павінны значна ўмацаваць і пашырыць свой ядзерны патэнцыял да таго моманту, калі свет прыйдзе да разумення адносна ядзерных бомбаў», — напісаў Трамп.
The United States must greatly strengthen and expand its nuclear capability until such time as the world comes to its senses regarding nukes
Падчас выбарчай кампаніі Дональд Трамп дапусціў большае распаўсюджванне ядзернай зброі для такіх краін, як Японія, Сірыя і Паўднёвая Карэя.
Акрамя таго, падчас перадвыбарных дэбатаў з Хілары Клінтан абраны прэзідэнт ЗША заявіў, што ядзерны арсенал Расіі навейшы, чым амерыканскі, а магчымасці ЗША састарэлі.
Каментары