Грамадства

Сыгналаў, што беларускі пасол вернецца ў Вашынгтон, няма

Джонатан Мур: «Але ЗША будуць вітаць гэта вяртаньне».

Злучаныя Штаты Амерыкі будуць вітаць рашэнне ўладаў Беларусі аб павелічэнні колькасці дыпламатаў у ЗША і вяртанне ў Вашынгтон пасла Міхаіла Хвастова. Аб гэтым у інтэрв\’ю іфармагенцтву Прайм‑ТАСС заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

«З нашага боку няма ніякіх абмежаванняў на колькасць дыпламатаў Беларусі ў ЗША», — сказаў ён.

Пры гэтым, як зазначыў Дж.Мур, пакуль «няма ніякіх сігналаў», што М.Хвастоў у найбліжэйшы час збіраецца вярнуцца ў Вашынгтон.

«Хоць мы не ставім ніякіх абмежаванняў па яго вяртанні», — падкрэсліў дыпламат.

Ён нагадаў, што згодна з патрабаваннем МЗС Беларусі, пасол ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт не можа вярнуцца ў Мінск да вяртання М.Хвастова ў Вашынгтон.

Дж.Мур таксама выказаў нязгоду з тым, што колькасць дыпламатаў у пасольствах дзвюх краін павінна рэгулявацца на парытэтнай аснове.

«Справа ў тым, што ў амерыканскіх пасольствах работа арганізавана па іншых прынцыпах, чым у пасольствах Беларусі, — патлумачыў ён.

— Адзін з прыкладаў — атрыманне віз. У нас ёсць патрабаванне асабістага інтэрв’ю і сканіравання пальцаў. А для атрымання візы Беларусі трэба па пошце адправіць пашпарт, анкету і грошы. Гэта больш простая працэдура».

Паводле слоў Дж.Мура, цяпер у пасольстве ЗША ў Мінску працуе пяць дыпламатаў. «І сёння няма ніякіх сігналаў, што іх колькасць можа быць дазволена павялічыць», — сказаў часовы павераны.

Як паведамляў БелаПАН, у лістападзе 2007 года ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў адносінах да канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Двухбаковыя адносіны пагоршыліся ў сакавіку 2008 года пасля таго, як улады Беларусі адмовіліся вызваліць былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна (апошняга з шасці прызнаных міжнароднай супольнасцю палітзняволеных на той момант). Паслы Беларусі і ЗША былі адкліканыя з Вашынгтона і Мінска для кансультацый; штаты абодвух пасольстваў скарочаны да мінімуму.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць