Андрэй Расінскі. Кадры

Хэнкок

poster Хэнкок (Hancock)
ЗША, 2008, каляровы, 92 хв.
Рэжысэр: Пітэр Бэрг
Ролі выконваюць: Ўіл Сьміт, Шарліз Тэрон, Джэйсан Бэйтман, Джэй Гэд, Эдзі Марсан
Жанр: Комікс-драма
Адзнака: 5,5 (з 10)

Маямі скалынаецца ад прыгодаў супэрмэна Хэнкока (Ўіл Сьміт). Як і належыць кожнаму супэрмэну, Хэнкок палюе за бандытамі, выратоўвае людзей і карае нягоднікаў. Але Хэнкок – алькаголік, грубіян і бомж, подзьвігі якога абыходзяцца гораду ў круглую суму. Выратаваны Хэнкокам рэкляміст (Джэйсан Бэйтман) вырашае зьмяніць непрывабны імідж супэргероя…

У амэрыканцаў усталяваўся культ – і стэрэатып супэрмэна. Неверагодныя здольнасьці, бескарысьлівасьць, мужнасьць. Пітэр Бэрг паспрабаваў унесьці лёгкую парадыйную карэкцыю ў сталыя штампы.

Перагар за мілю, жабрацкія лахманы, п’яная морда, неахайныя звычкі, брудныя жарты (не найгоршыя ў амэрыканскім кіно), цёмная скура – новы вобраз Дон Кіхота ад хмарачосаў.

Асацыяльнаму Дон Кіхоту з бутэлькаю віскі найперш неабходны граматны піяр (хаця герой да гэтага не ірвецца) – і выратавальныя курсы групавой псыхатэрапіі ў турэмнай камэры.

Для піяру нестандартнага супэргероя найболей пасуе непрактычны рэкляміст з добрым сэрцам (яшчэ адна фільмовая супярэчнасьць). Але ніхто не ўлічыў, што герой пакутуе ад самоты – і нічога не памятае пра свае сямейныя тайны, якія неўзабаве аб’явяцца.

Карціна Пітэра Бэрга ветліва грае з штампамі, зрываецца ў мэлядраму – і наганяе адмысловых эфэктаў (пад “Людзей Х”) – з ураганамі, падкінутымі машынамі, палётамі й непаражальнасьцю.

Нягледзячы на адхіленьні ад схемы, фільм цалкам зроблены ў традыцыях высокабюджэтнага масавага кіно – у якім акторскія здольнасьці Шарліз Тэрон не запатрабаваныя.

Карціна не прымусіць занадта нудзіцца, але няшмат пакіне ў сэрцы і галаве.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

Ілан Маск патрабуе да 134 мільярдаў долараў ад OpenAI і Microsoft1

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа6

Слава Камісаранка падаўся на міжнародную абарону ў Польшчы9

Трамп патрабуе па мільярдзе долараў ад краін за пастаяннае членства ў Радзе міру, якую ён стварае. Старшынёй будзе ён сам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі5

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць