Свет22

Трамп вызначыўся з новым кіраўніком нацыянальнай выведкі

Новым каардынатарам дзейнасці спецслужбаў ЗША стане 73-гадовы Дэн Коутс. Ён вядомы як прыхільнік жорсткай лініі ў дачыненні да Расіі і выступаў за ўвядзенне санкцый супраць Масквы, паведамляе DW.

Дэн Коутс. Фота AP

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў на пасаду кіраўніка нацыянальнай выведкі ЗША экс-сенатара ад штата Індыяна Дэніэла Рэя (Дэна) Коутс. Пра гэта паведаміў у суботу, 7 студзеня, штаб Трампа.

На пасадзе дырэктара нацыянальнай выведкі пасля яго зацвярджэння Сенатам 73-гадовы Коутс зменіць Джэймса Клэпера. У яго задачу ўваходзіць каардынацыя дзейнасці 16-ці спецслужбаў ЗША, якія займаюцца зборам інфармацыі і вядзеннем дзейнасці выведкі. Дырэктар не можа напрамую ўмешвацца ў працу спецслужбаў, яго задачай з'яўляецца абагульненне інфармацыі, што паступае.

Коутс правёў агулам 15 гадоў на пасадзе сенатара, ён прадстаўляў Індыяну ад Рэспубліканскай партыі ў 1989-1999 і 2011-2017 гадах. У апошнія гады ён уваходзіў у сенацкі камітэт па выведцы. У 2001-2005 гадах Коутс займаў пасаду амбасадара ЗША ў Германіі.

Агенцтва называюць яго «ўмераным» ці «традыцыйным» кансерватарам. Коутс быў прыхільнікам увядзення санкцый у дачыненні да Расіі ў 2014 годзе. У сакавіку таго ж года ён быў унесены ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у РФ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін3

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі21

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі2

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт29

Украінскія дроны атакавалі Валгаград

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць11

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін3

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць