Выданне Ynetnews апублікавала відэазапіс тэракту ў Ерусаліме, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі. Тэрарыст на грузавіку урэзаўся ў людзей на аўтобусным прыпынку.
WATCH: #Palestinian truck driver ramming into group of pedestrians in #Jerusalem's East Talpiot https://t.co/1AuwF0qG6u pic.twitter.com/IQRBwINXoO
Ахвярамі тэракту сталі чацвёра вайскоўцаў ізраільскай арміі — тры жанчыны і адзін мужчына. Яшчэ 13 чалавек пацярпелі.
За стырном грузавіка знаходзіўся палестынец, якога завуць Фадзі аль-Канабір. Яго застрэлілі на месцы тэракту.
У паліцыі паведамілі, што на грузавіку былі ізраільскія нумарныя знакі, скрадзеныя з іншай машыны.
Каментары