Грамадства

Віцебская моладзь правяла флэш-моб у падтрымку газэты «Наша Ніва»

Каля двух дзясяткаў удзельнікаў пратэсту супраць уціску ў дачыненьні да найстарэйшай беларускай газэты, сабраліся а 17-й вечара ў цэнтры горада, на прыступках тэатра імя Якуба Коласа.

Каля двух дзясяткаў удзельнікаў пратэсту супраць уціску ў дачыненьні да найстарэйшай беларускай газэты, сабраліся а 17-й вечара ў цэнтры горада, на прыступках тэатра імя Якуба Коласа.

Пра пачатак акцыі распавёў адзін з удзельнікаў, які назваўся Сяргеем і паведаміў, што ён – студэнт адной зь віцебскіх ВНУ.

(Хлопец: ) «Нас сабралася каля 15-20 чалавек, я не магу падлічыць дакладна. Кляснае надвор’е ў Віцебску, яно дужа спрыяе чытаньню нашай роднай газэты «Наша Ніва». Але мы чытаем яе даволі незвычайным чынам – пасеўшы на паасобнікі «Советской Белоруссии». Паселі, выбачайце, на нашага ППРБ, і пад званы бліжэйшае Дабравешчанскае царквы чытаем свае газэты. «Наша Ніва» – гэта апошні падмурак, я сказаў бы, мацаваньне нашае беларускае ідэнтычнасьці, нашае сьвядомасьці. Усё гэта вельмі важна, я думаю».

На ўдзельнікаў флэш-мобу зь цікаўнасьцю пазіралі мінакі, а ахоўнікі правапарадку за час акцыі так і не зьявіліся ў полі зроку. Празь дзесяць хвілін хлопцы і дзяўчаты падняліся, дэманстратыўна парвалі нумары «СБ» і занесьлі абрыўкі ў сьметніцу, а потым разьбегліся, забраўшы з сабой асобнікі «Нашай Нівы».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

BEROC прызналі экстрэмісцкім фармаваннем1

Эмануэль і Брыжыт Макроны хочуць прывесці навуковыя доказы, што першая лэдзі Францыі з'яўляецца жанчынай16

У Віндзарскім замку Меланія Трамп была абсалютна непранікальнай. А пасля пераапранулася — і стварыла процілеглае ўражанне ФОТЫ11

«Перавыхаваць, мілітарызаваць і русіфікаваць»: Расія стварыла беспрэцэдэнтную сістэму для выкрадзеных украінскіх дзяцей5

«Міліцэйская дзяржава». Прарасійская актывістка Мірсалімава скардзіцца, што міліцыя не пакідае яе ў спакоі6

З Мінска і Гродна запусцілі аўтобусы ў Варшаву праз Латвію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць