Грамадства

Алег Корбан аштрафаваны на 805 рублёў за акцыю супраць аўтара «Рэгнума» Паўлаўца

16 студзеня суд Савецкага раёна горада Мінска пакараў лідара грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» Алега Корбана штрафам у памеры 35 базавых велічыняў (805 рублёў).

Такое пакараньне вынесла суддзя Наталля Драчова за ўдзел актывіста 9 снежня 2016 года ў несанкцыянаванай акцыі ля будынка БДУІР.

9 снежня дзясятак сяброў «Альтэрнатывы» прыйшлі да галоўнага корпуса БДУІР у Мінску з расцяжкай «Выкладчык Паўлавец — здраднік!». Такім чынам актывісты выказалі сваё стаўленьне да аўтара правакацыйных артыкулаў на сайце «Рэгнум».

Акцыю блякавалі дружыньнікі ўнівэрсытэту, а таксама некалькі грамадзян у цывільным, якія парвалі частку расцяжкі, а таксама ўзялі ў кола пратэстоўцаў. Акцыя завяршылася скандаваннем лёзунгаў «Ганьба!», «Не» — рускаму свету на Беларусі!».

Празь месяц аднаму з актыўных удзельнікаў акцыі Алегу Корбану была ўручаная копія адміністрацыйнага пратакола, складзенага паводле артыкула 23.34 КаАП, і позва ў суд.

Каментары

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць