Культура11

XXIV міжнародны кніжны кірмаш пройдзе 8—12 лютага ў Мінску

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Сярод краін, якія будуць дэманстраваць сёлета сваю прадукцыю на выставе: Беларусь, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Грэцыя, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Карэя, Куба, Літва, Палестына, Польшча, Расія, Сірыя, ЗША, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор. Грэцыя стане ўдзельнікам выставы ў Мінску ўпершыню, падкрэслілі ў міністэрстве.

Краіна-ганаровы госць XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу — Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Буйныя калектыўныя экспазіцыі прадставяць Расія, Германія, Кітай, Іран, ЗША.

Галоўныя тэмы цяперашняй выставы — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы.

У праграме выставы 8—9 лютага — Трэці міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» з удзелам знакавых пісьменнікаў блізкага і далёкага замежжа, а таксама семінар маладых літаратараў.

Упершыню адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў «Першацвет», заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства інфармацыі Беларусі, арганізатарамі — РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».

XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Арганізатары выстаўкі — Міністэрства інфармацыі Беларусі, соорганизаторы — Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ААТ «Белкніга» і ПК ТАА «Макбел».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі4

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

Гурт BTS вярнуўся на сцэну. Вы маглі пра іх не чуць, а ў Сеул на гэты канцэрт з'ехалася 250 тысяч чалавек3

Іран выпусціў банкноту найбуйнейшага ў гісторыі краіны наміналу. Гэта ўсяго 7 даляраў па курсе1

19‑гадовая дзяўчына пайшла працаваць трактарысткай. Расказвае, як ёй5

Кучынскі — Кавалеўскаму: Адмаўляць заслугу Ціханоўскай, што пытанне палітвязняў у міжнародным парадку дня — ігнараваць відавочнае57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць