Спорт2828

Зборная Беларусі па хакеі з мячом не мае грошай, каб паехаць на чэмпіянат свету

Удзел мужчынскай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі з мячом знаходзіцца пад сумневам.

Прэзідэнт федэрацыі Віктар Пляц выказвае прэтэнзіі міністру спорта Аляксандру Шамко. Той, заняўшы пасаду ў канцы 2012 года, адмовіўся фінансаваць зборную Беларусі па хакеі з мячом.

Ён нібыта паабяцаў выдзеліць на чэмпіянат свету-2013 палову запытанай сумы, але ў выніку не даў ні рубля. На наступныя спаборніцтвы грошы таксама шукала федэрацыя. Паколькі чэмпіянаты свету год за годам праходзілі ў Расіі, квіткамі дапамагала расійская федэрацыя.

Сёлета хакеісты мусяць ехаць у Швецыю, і грошаў няма. «Гульцы і трэнеры не могуць сабе дазволіць куплю авіябілетаў да Стакгольма і назад, не кажучы ўжо аб фінансаванні з уласнай кішэні трэніровачнага збору ў Швецыі хоць бы на 4 дні. Міністр, як заўсёды, заняў пазіцыю «мая хата з краю». Так што, хутчэй за ўсё, Беларусь на чэмпіянаце свету па хакеі з мячом заўзятары Швецыі, Расіі, Казахстана, Фінляндыі і Нарвегіі не ўбачаць», — абураецца Пляц.

Зборная Беларусі займала на апошніх чэмпіянатах свету шостае-сёмае месцы. Асаблівасць канкурэнцыі ў хакеі з мячом ў тым, што Беларусь спачатку знішчае Латвію з лікам 18:2, а пасля сама церпіць разгром ад Фінляндыі (3:17).

Чаму беларускія падаткаплацельшчыкі павінны фінансаваць гэты від спорта?

«Ну ў якіх гульнявых відах спорту каманды Беларусі маглі на працягу многіх гадоў абыгрываць ЗША? Хіба што ў гандболе. Але калі тое было? Цяперашняе пакаленне гэтага ўжо і не памятае», — кажа Віктар Пляц. Да таго ж, ён спадзяецца на алімпійскія перспектывы хакея з мячом.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць