Улада66

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі наведае з афіцыйным візітам Польшчу

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі, паведамляе БЕЛТА.

«На наступным тыдні мы плануем візіт парламенцкай дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслава Пірштука ў Польшчу», — сказаў Валерый Варанецкі.

Чакаюцца афіцыйныя візіты ў Беларусь кіраўнікоў парламентаў Кітая, Індыі, Ірака, Грузіі, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Кыргызстана і іншых краін. Таксама сёлета плануецца абмен візітамі з парламентамі В'етнама, Пакістана. Парадак дня ў гэтым плане досыць насычаны.

Напярэдадні на савеце Палаты прадстаўнікоў быў прыняты план міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва на бягучы год. Ён утрымлівае 4 раздзелы, у тым ліку датычыцца ўзаемадзеяння з міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі. Дэпутат нагадаў, што цяпер беларускі парламент актыўна працуе ў 7 міжнародных парламенцкіх арганізацыях, у тым ліку Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ. Беларускі парламент нацэлены на канструктыўную працу не толькі ў міжнародных парламенцкіх структурах, але і зацікаўлены ў актывізацыі кантактаў з парламентамі розных рэгіёнаў і краін свету.

Валерый Варанецкі адзначыў, што задача парламентарыяў — працаваць на ўмацаванне аўтарытэту, іміджу краіны, спрыяць пашырэння ўсяго спектра супрацоўніцтва. Гэта стварае аснову для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці, праца парламентарыяў з'яўляецца вельмі важным элементам усёй сістэмы рэалізацыі знешняй палітыкі ў краіне.

Каментары6

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць