Здарэнні340340

У мінскай школе дырэктарка не выпусціла другакласніка ў туалет — той абсікаўся. Дырэктарка: «Ніякіх праблем у нас няма»

Як стала вядома «Нашай Ніве», апошні вучэбны панядзелак студзеня ў мінскай школе №29 адзначыўся скандалам. 

Дырэктарка школы Анжэла Наскова не выпусціла 8-гадовага хлопчыка ў туалет падчас урока. Той дацярпеў да перапынку, але дабегчы да туалета не паспеў і абсікаўся.

«Мне сын пазваніў са школы, — расказала маці хлопчыка Вольга. — Спытаў, што яму рабіць і як дасядзець да 18 гадзін. Ён на прадлёнцы — яму яшчэ на вуліцу трэба было ісці, а там -5 градусаў».

Па словах маці, яна адразу звязалася з класным кіраўніком, але тая параіла разбірацца ў сітуацыі самастойна: маўляў, сама яна сварыцца са сваім дырэктарам не збіраецца. 

«Я сарвалася з працы, прыехала і жахнулася — штаны былі такія мокрыя, што з іх капала. Усё гэта бачылі аднакласнікі. Пайшлі мы да дырэктаркі, а яна мне заяўляе — у вас няма медыцынскіх паказанняў, каб вы хадзілі на ўроку ў туалет!» — сказала маці хлопчыка. 

«Пачала задаваць мне пытаніі — а чаму гэта ён з іншым хлопцам папрасіўся? Я адказваю — у вас у туалеце святла няма, дзеці малыя, адныя баяцца ісці. Няўжо вы, педагог, не разумееце? Яна зрабіла заўвагу, што святло ёсць. Ну дык там уключальнік на ўзроўні дарослага чалавека, як 8-гадоваму да яго дацягнуцца?»

Па словах Вольгі, дырэктарка выбачылася са словамі, што калі б яна ведала, што ў хлопчыка такая скандальная маці, то завяла б дзіцё сама. 

«Але тут гаворка не пра майго сына канкрэтна. Гэта магло здарыцца з любым дзіцём. Не хацелася б, каб іншыя траплялі ў такую сітуацыю, каб з дзецьмі так абыходзіліся. Не думаю, што вінаватыя адчуваюць сябе вінаватымі», — рэзюмавала жанчына. 

А што кажуць у школе? 

«Усе канфліктныя пытанні ўжо вырашаныя, ніякіх праблем у нас няма. Ніякіх праблем», — адказала «Нашай Ніве» дырэктарка. 

Каментары340

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя12

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

Які дрэс-код на афіцыйных прыёмах? Стылістка пракаментавала вобразы беларусаў на прыёме ў прэзідэнта Польшчы15

Еўропа адвыкла ад расійскага газу. Халодная зіма 2026 года ўпершыню абышлася без крызісу11

Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі1

У Мінску трубы зваліліся проста пад BMW. І гэта не адзінкавы выпадак!3

Хуліа Іглесіяс адхіліў абвінавачанні ў сэксуальным гвалце. Палітыкі і грамадства ў Іспаніі бурна рэагуюць на скандал8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць