Сёньня раніцай, пасьля двух гадоў зьняволеньня за паклёп на прэзыдэнта, палітзьняволены Валер Леванеўскі быў выпушчаны на свабоду.
Яго паднялі перад агульным пад’ёмам каля 6-й раніцы і да сьняданьня, якое ў папраўчай калёніі Воўчыя норы, Івацевіцкай калёніі пачынаецца ў 6:30, павезьлі ў суседні райцэнтар -- Слонім. Валер Леванеўскі змог патэлефанаваць сыну Ўладзімеру і паведаміць, што сустракаць яго трэба будзе не ў Івацэвічах, а ў Слоніме. У горад на аўтаваказал палітвязьня прывезьлі машынай хуткай дапамогі ў 7:20.
Празь некаторы час зь ім сустрэўся карэспандэнт Радыё Свабода, які зрабіў першыя фатаздымкі палітвязьня
і запісаў зь ім інтэрвію, якое вы пачуеце ў вечаровым эфіры «Свабоды».
-
«У калоніі цанілі перадачы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі
-
Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?
-
17-гадовая беларуска, затрыманая за запуск дрона ў Варшаве, прыехала ў Польшчу ўсяго некалькі дзён таму
Каментары