Эканоміка3434

Рассельгаснагляд адклаў візіт сваіх супрацоўнікаў у Беларусь, асцерагаючыся «правакацый»

Рассельгаснагляд адклаў візіт спецыялістаў у Беларусь з-за асцярогаў «правакацыйных дзеянняў з беларускага боку», паведаміла прэс-служба расійскага ведамства.

«Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе прыняла рашэнне аб пераносе тэрмінаў візіту спецыялістаў службы ў Рэспубліку Беларусь, які быў запланаваны на люты 2017 года. Падобнае рашэнне Рассельгаснагляд быў вымушаны прыняць у сувязі з існуючымі асцярогамі шэрагу інспектараў адносна магчымых правакацыйных дзеянняў з беларускага боку. Візіт адкладзены да стабілізацыі сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба адзначае, што дамоўленасць аб наведванні расійскімі спецыялістамі месцаў захоўвання і вытворчасці расліннай прадукцыі ў Беларусі была дасягнутая падчас перамоваў намесніка кіраўніка Рассельгаснагляда Юліі Швабаўскене з дырэктарам Галоўнай дзяржаўнай інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Піскуном 7 лютага. «Запланаваны візіт павінен быў растлумачыць сітуацыю з рэзкім павелічэннем аб'ёмаў паставак падкаранціннай прадукцыі з Беларусі ў Расію, а менавіта морквы ў 2,6 разу, яблыкаў у 1,5 разу, капусты пекінскай ў 3,3 разу, грыбоў у 1,4 разу, цыбулі рэпчатай ў 32 разы, бульбы харчовай у 2,2 разу ў параўнанні з 2015 годам», — паведамляе Рассельгаснагляд.

***

3 лютага Аляксандр Лукашэнка даручыў беларускаму МУС разгледзець пытанне аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляда Сяргея Данкверта за нанясенне шкоды Беларусі.

У адказ на гэта Данкверт рэкамендаваў навесці парадак на беларускіх прадпрыемствах, а з 6 лютага Расія абмежавала пастаўкі ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з Мінскай вобласці.

7 лютага МУС Беларусі паведаміла пра пачатак даследчых праверак у дачыненні да шэрагу службовых асобаў Рассельгаснагляда. «Міністэрства ўнутраных спраў мае звесткі аб тым, што асобныя службовыя асобы Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ (Рассельгаснагляд) у інтарэсах, не звязаных з іх прафесійнай дзейнасцю, без наяўнасці дастатковых падстаў і з парушэннем нормаў міжнароднага права абмяжоўвалі магчымасць рэалізацыі беларускай прадукцыі на тэрыторыі Расіі, а таксама ажыццяўлялі распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая дыскрэдытуе айчынных вытворцаў», — гаварылася ў паведамленні МУС.

Каментары34

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра выкрытага шпіёна ў Міністэрстве абароны1

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць