Грамадства88

Рух «За свабоду» патрабуе адмовіцца ад супольнага з Расіяй «чорнага спісу» на ўезд

Заява руху «За свабоду» з нагоды дэпартацыі з Беларусі паэта Сяргея Жадана.

Ганебнае затрыманне ў Мінску і забарона на ўезд у Беларусь таленавітаму ўкраінскаму паэту Сяргею Жадану чарговы раз красамоўна паказала абмежаванасць сапраўднага палітычнага суверэнітэту Беларусі ў рамках гэтак званых інтэграцыйных структураў з Расіяй, паведамляе прэс-служба руху.

Нягледзячы на ўсе гучныя заявы кіраўніка дзяржавы, беларускае кіраўніцтва ў чарговы раз даказала сваю палітычную несамастойнасць. Адна справа — на публіку зацята крытыкаваць кіраўнікоў асобных расійскіх ведамстваў, і зусім іншая — слепа насуперак нацыянальным інтарэсам выконваць пастановы іншага расійскага ведамства.

Сітуацыя, калі ўкраінскія грамадзяне, каб наведаць Беларусь, павінны пытацца дазволу ў Масквы — з’яўляецца пераканаўчым доказам таго, што ў рамках «інтэграцыйных» структураў Беларусь губляе не толькі палітычны суверэнітэт, але і імідж мірнай і гасціннай краіны. Беларусь становіцца закладнікам авантурнай імперскай палітыкі Масквы, яе супрацьстаяння з суседзямі і дэмакратычных светам.

Рух «За Свабоду» выказвае абурэнне забаронай на ўезд у Беларусь Сяргею Жадану. Мы заклікаем беларускія ўлады тэрмінова адмяніць гэтую забарону, а таксама прынесці прабачэнні вядомаму ўкраінскаму пісьменніку.

Мы патрабуем, каб Беларусь праводзіла цалкам самастойную візавую палітыку. Расійскі спіс неўязных не павінен мець ніякага дачынення да нашай краіны. Толькі беларуская дзяржава можа і павінна вырашаць, каго варта ўпускаць, а каго не ўпускаць на тэрыторыю Беларусі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»3

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт29

Украінскія дроны атакавалі Валгаград

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць11

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»3

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць