Улада44

Лукашэнка павіншаваў Штайнмаера з выбраннем на пасаду прэзідэнта Германіі

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Франка-Вальтэра Штайнмаера з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Федэральны Прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франк-Вальтэр Штайнмаер

«Перакананы, што Вашы дзелавыя і асабістыя якасці, багаты прафесійны вопыт, ўдумлівы і канструктыўны падыход будуць спрыяць плённай працы на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе Германіі», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Франка-Вальтэра Штайнмаера у пашырэнне беларуска-германскага супрацоўніцтва і падтрымку працэсу нармалізацыі адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. «Спадзяюся на далейшае развіццё ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі», — дадаў Лукашэнка.

Былы міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер абраны 12-м прэзідэнтам Германіі. Ён атрымаў неабходную для перамогі падтрымку больш за палову дэлегатаў Федэральнага сходу — органа, які склікаецца спецыяльна для таго, каб абраць кіраўніка дзяржавы.

На 19 сакавіка запланаваная цырымонія інаўгурацыі. Штайнмаер змяняе на пасадзе 77-гадовага Ёахіма Гаўка.

Пасада прэзідэнта ў Германіі прадстаўнічая. Рэальныя рычагі ўлады сканцэнтраваныя ў руках канцлера.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін5

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Linava: Праблема літоўскіх фур у Беларусі будзе вырашацца толькі ў наступным годзе

Выйшла навагодняя серыя «Прастаквашына» з Пуціным20

Зяленскі ў найбліжэйшыя дні можа наведаць рэзідэнцыю Трампа ў Фларыдзе1

«Гэта Слава Э., ён быў вельмі інтэлігентны і прыстойны». Сумная гісторыя мужчыны, цела якога знайшлі ў доме ў атачэнні сабак у Маладзечанскім раёне5

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі21

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі2

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт30

Украінскія дроны атакавалі Валгаград

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін5

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць