Грамадства

Рамуальд Клім: Заўзятары, вазіце з сабой бел-чырвона-белыя сьцягі!

Гэта ўсясьветная традыцыя заўзятараў: у часе буйных спартовых спаборніцтваў падтрымліваць свае каманды нацыянальнай сымболікай – перадусім, сьцягамі. Гуляюць канадцы – і трыбуны становяцца бела-чырвонымі, фіны – блакітна-белымі, швэды – жоўта-сінімі. І толькі калі на арэны выходзяць беларусы, няма адзінства сьцягаў і колераў. Якраз такая адметнасьць часта выклікае непаразуменьне і ў лягеры супернікаў, і сярод замежных заўзятараў.

Вось і на сёлетнім чэмпіянаце сьвету ў хакеі, які гэтымі днямі адбываецца ў Рызе, цяперашнія дзяржаўныя чырвона-зялёныя сьцягі змушаны суіснаваць з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі.

Падзеленасьць беларускага грамадзтва паводле нацыянальных каштоўнасьцяў перанеслася і на трыбуны, і на экраны тэлевізараў у многіх краінах сьвету. Як да гэтага ставяцца самі спартоўцы?

Перад пачаткам матчу з камандай Швэцыі малады нападнік зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі сказаў, што ў людзей могуць быць розныя палітычныя погляды, таму асабіста ён аднолькава паважае і тых, хто падтрымлівае каманду пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, і тых, хто пад чырвона-зялёнымі.

(Грабоўскі: ) «Для мяне розьніцы асаблівай няма. Я думаю, што гэта ўсё роўна. Бо калі чалавек прыйшоў падтрымаць нашу зборную, дык, незалежна ад усяго, ён перажывае менавіта за яе. У прынцыпе, мы гуляем пад выявай герба – яна ў нас на майках. І чалавек, які прыходзіць, перажывае за нас. Таму мне, папраўдзе, усё роўна. Галоўнае, каб зборную падтрымлівалі. А погляды палітычныя і ў мяне могуць быць абсалютна супрацьлеглыя іншым, і ў хлопцаў нашых таксама. Таму важна, каб заўзятары папросту падтрымлівалі зборную».

Прыгадваю сваю паездку ў Фінляндыю на аналягічны чэмпіянат сьвету тры гады таму. Сярод заўзятараў, якія аўтобусам выправіліся зь Менску, аказаўся адзін з функцыянэраў БРСМ. Як потым высьветлілася, ён быў камандзіраваны з зусім канкрэтнай ідэалягічнай задачай – разгарнуць на трыбунах вялізныя дзяржаўныя сьцягі й раздаваць малыя сьцяжкі замежнікам.

І якой жа нечаканасьцю стала і для яго, і для кіраўніка турагенцтва, калі ўведалі, што некаторыя з нас прыехалі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Заўзятары суседніх балтыйскіх краінаў – фіны, латышы, швэды – яшчэ памяталі беларускую нацыянальную сымболіку, дэманстратыўна выказвалі разуменьне сытуацыі, прымаючы бел-чырвона-белыя сьцягі як сымбаль новай Беларусі, а чырвона-зялёныя – як рудымэнт часоў СССР.

Алімпійскі чэмпіён Рамуальд Клім кажа, што за савецкім часам усё было проста: афіцыйная ідэалёгія не дапускала ня толькі альтэрнатыўных дзеяньняў, але нават і думак. Падобна, паступова і ў сёньняшняй Беларусі справа пасоўваецца да такога.

Як паказвае досьвед, пранесьці бел-чырвона-белыя сьцягі на стадыён «Дынама» ці ў хакейныя палацы практычна немагчыма: падаецца, міліцыя адмыслова навучана сканфіскоўваць менавіта гістарычную сымболіку. А заўзятары, затрыманыя з такімі сьцягамі, аўтаматычна прыроўніваюцца да «злосных апазыцыянэраў». Такім чынам, у маладых заўзятараў не застаецца іншай магчымасьці выказаць адначасна і свае спартовыя эмоцыі, і нацыянальныя пачуцьці, акрамя як, суправаджаючы любімых спартоўцаў у замежных турнэ, – цьвердзіць спадар Клім.

(Клім: ) «Трэба вярнуць тое, што калісьці было. Неабходна гісторыкам (ці ад каго гэта яшчэ залежыць?) «разуць» вочы й спомніць, чаму быў такі бел-чырвона-белы сьцяг».

(Карэспандэнт: ) «Іншымі словамі, вы за бел-чырвона-белы сьцяг?»

(Клім: ) «Так! Пакуль толькі калі едуць разам з камандай патрыёты-заўзятары, яны адны й могуць выправіць сытуацыю, вязучы з сабой бел-чырвона-белыя сьцягі».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?3

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ўрэзалася ў блогераў, пакуль яны елі ў рэстаране ВІДЭА2

«А дзе камбайнеры?» У Кобрыне ўшаноўвалі хлебаробаў, але на кадрах былі адны чыноўнікі6

Пункт пропуску Каменны Лог цалкам паралізаваны — зламалася беларуская камп'ютарная база2

Пад Мінскам камунальнікі забілі сабаку і з'ехалі. У ЖКГ ва ўсім абвінавацілі «канапных крытыкаў»10

Марка Рубіа паведаміў пра гатоўнасць Пуціна сустрэцца з Зяленскім2

На якім месцы Беларусь па хуткасці мабільнага інтэрнету ў свеце6

У Гродне заўважылі аб'ект, які падаў з неба. Што гэта?5

Жывёла, якую сілавікі застрэлілі ў Сеніцы, аказалася сабакам без шаленства. Кубракоў загадваў узнагародзіць міліцыянераў за смеласць7

Зумеры адмаўляюцца ад Spotify і пераходзяць на старыя MP3-плэеры12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?3

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць