Грамадства6969

Топ-5 рэплік з круглага стала пра Курапаты, арганізаванага «Советской Белоруссіей»

У дыскусіі на «круглым стале» ўдзельнічалі першы намеснік старшыні КДБ генерал-маёр Ігар Сяргеенка, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук Аляксандр Каваленя, дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ доктар гістарычных навук Віктар Шадурскі, дацэнт кафедры факультэта міжнародных адносін БДУ кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў і кандыдат гістарычных навук Уладзімір Адамушка. Вёў дыскусію галоўны рэдактар «СБ» Павел Якубовіч.

Удзельнікі «круглага стала» прапануюць стварыць у Курапатах Усебеларускі мемарыял памяці і смутку ў памяць аб нявінна забітых і пахаваных у розных кутках Беларусі ў тыя гады:

«Пры дапамозе дзяржавы, усіх беларусаў, незалежна ад іх канфесійных і палітычных прыхільнасцяў, нам трэба стварыць на месцы пахавання памятны знак, акультурыць тэрыторыю, разам падтрымліваць на ёй такі парадак, каб кожны ахвотны мог прыйсці і аддаць належнае памяці нашых продкаў.

У гэтым працэсе галоўнае месца павінна належаць дзяржаўным органам і грамадскасці, палітычным і моладзевым арганізацыям, партыям. Туды мусяць прыходзіць хлопцы з БРСМ і «маладафронтаўцы», усе, хто любіць Беларусь і жадае ёй дабра. Курапаты павінны стаць сапраўдным агульнанацыянальным мемарыялам».

* * *

Прапануем яркія цытаты удзельнікаў дыскусіі.

Л.Гуляка: Безумоўна, Курапаты — гэта месца незалежна ад таго, хто там расстраляны і па якіх матывах, заслугоўвае ўшанавання. Заслугоўвае прызнання. Іншая справа, што ў грамадстве ёсць невялікая група, нават не зрэз грамадства, а менавіта група, якая хацела б гэтую тэму «прыватызаваць». І зрабіць Курапаты «сваім месцам», у тым ліку і для супрацьстаяння ўладзе. Тым не менш улада абсалютна роўна ставіцца да ўсіх. Мяркую па ўласнай прафесійнай дзейнасці: больш за 10 гадоў я працую з нацыянальнымі меншасцямі (прадстаўнікі 141 нацыянальнасці пражываюць у Беларусі), і ні ад каго з іх за ўвесь гэты час не чуў тэмы Курапатаў. Гэта я да таго, каб мы сваімі размовамі не парушылі няўзнак гэту раўнавагу. Усё гэта вельмі тонкія тэмы…

А.Каваленя: Думаю, усе згодныя з тым, што Курапаты — гэта нацыянальная трагедыя. Але нам спрабуюць навязаць іншую думку: Курапаты — гэта сімвал беларускага народа. Курапаты такім сімвалам ніколі быць не могуць! Могілкі не могуць быць сімвалам народа. Калі мы пойдзем па гэтым шляху, гэта прывядзе нас да падзелу грамадства. Таму мне здаецца правільнай ідэя зрабіць з Курапатаў сімвал, які аб'ядноўвае, — паставіць там знак або капліцу, якія б у мастацкай форме паказвалі ўсю трагедыю, перажытую беларускім народам у 1930—1940-я гады.

І.Сяргеенка: Ніякага падыходу па нацыянальнай прыкмеце ў рэпрэсіях тых гадоў не было. І беларусы, і рускія, і ўкраінцы, і габрэі, і палякі — словам, прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцяў, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай ССР, — усе яны на тых ці іншых падставах падвяргаліся неабгрунтаваным рэпрэсіям. Зыходзіць трэба з гэтага!

В.Шадурскі: Палітычныя рэпрэсіі — гэта трагедыя і злачынства адначасова. Сёння нам часам цяжка нават вызначыць, хто там быў ахвярай. Рэпрэсіі нагадвалі сабой сякеру, якая спачатку спрабавала секчы галовы вінаватым, а потым усім запар, у тым ліку катам. Яны таксама ёсць сярод ахвяр. Гэта вялікая трагедыя для ўсіх народаў, і наўрад ці мы маем права гаварыць, што нейкая этнічная група пацярпела больш альбо менш.

П.Якубовіч: Вельмі па-дылетанцку, а часам подла казаць, што гэта, маўляў, «рускія бальшавікі» вырашылі знішчыць у 1937 годзе беларускую эліту. Глупства! Кіраўніцтва партыі і НКВД самі былі людзьмі без нацыянальнасцяў, у гэтым сэнсе тэрор быў безаблічным. Што з таго, што Яжоў нарадзіўся ў польска-беларускай вёсцы, наркам Берман — у Забайкаллі, а першы сакратар ЦК КП(б)Б Шаранговіч, які кіраваў у 1937 годзе ў Мінску, паходзіў з нарачанскай вёскі Качаны? А Сталін быў наогул грузін Джугашвілі?

Каментары69

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

«Мы так і па Мінску пройдземся». У Варшаве адбыўся вялікі гей-прайд, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў ФОТЫ30

Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу8

Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?3

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку3

Ізраіль наносіць удары па Іране і Емене4

Трамп і Пуцін гадзіну гаварылі праз тэлефон7

«Чарнагорыя нікому не хоча даваць прытулку». Беларуска расказала пра перавагі і складанасці жыцця ў гэтай краіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць