Свет77

Трамп і Пуцін гадзіну гаварылі праз тэлефон

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што атрымаў званок ад расійскага лідара Уладзіміра Пуціна з нагоды дня нараджэння. Паводле яго слоў, Пуцін «вельмі цёпла павіншаваў яго», пра што Трамп напісаў на сваёй старонцы ў Truth Social.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у 2019 годзе. Фота: Getty Image

Падчас размовы палітыкі закранулі тэму Ірана. Трамп адзначыў, што Пуцін «добра разбіраецца ў гэтай краіне». Пра Расію і Украіну гаварылі менш, але Трамп заявіў, што гэтыя тэмы абмяркуюць на наступным тыдні.

Таксама ён паведаміў, што Пуцін займаецца арганізацыяй маштабнага абмену палоннымі, які, паводле яго слоў, павінен адбыцца ў найбліжэйшы час.

Акрамя таго, Трамп расказаў, што Пуцін падчас размовы заявіў: канфлікт паміж Іранам і Ізраілем павінен быць спынены. У адказ Трамп выказаў думку, што ягоная «вайна ва Украіне» таксама павінна скончыцца.

Прадстаўнік Крамля Юрый Ушакоў пацвердзіў, што лідары ЗША і Расіі размаўлялі каля 50 хвілін і абмяркоўвалі сітуацыю на Блізкім Усходзе.

Каментары7

  • анти
    14.06.2025
    "У адказ Трамп выказаў думку, што ягоная"

    дык усё-ткі ягоная
  • Лапідарыі ўсіх краін - яднайцеся!
    14.06.2025
    Шкада, што Адольф Алаізавіч не дажыў, таксама б павіншаваў нашае лапідарнае ўсё з днём нараджэння!
  • Андрусь
    14.06.2025
    А як гэтую навіну пракаментуюць лапідарныя геніі? Служба пратаколу Трампа спрабуе зберагчы яго ад непасрэднага кантакту з Зяленскім на саміце НАТА, разводзячы ў розныя пакоі, каб нібыта не дапусціць яшчэ аднае публічнае сваркі, а путлер наўпрост можа патэліць амерыканскаму хітразачосанаму і аніякія службы пратаколу не бачаць у гэтым імавернасці публічнай сваркі. Пры тым, што сёння менавіта расія ёсць рэальнай пагрозай бяспекі цывілізацыі на планеце Зямля.

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць