Свет22

На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты

У ЗША праходзіць масавая хваля пратэстаў супраць Дональда Трампа і яго палітыкі. Тысячы амерыканцаў выходзяць на вуліцы, пакуль у сталіцы праходзіў вайсковы парад з нагоды 250-годдзя арміі і дня нараджэння прэзідэнта.

Прэзідэнт Дональд Трамп і першая лэдзі Меланія Трамп глядзяць феерверк пасля парада ў гонар 250-годдзя арміі, які супаў з 79-м днём нараджэння Трампа, у суботу, 14 чэрвеня 2025 года, у Вашынгтоне. Фота: Doug Mills / The New York Times via AP, Pool

14 чэрвеня ў Вашынгтоне адбыўся рэдкі для ЗША вайсковы парад, прымеркаваны да 250-годдзя амерыканскай арміі, але супаў і з 79-годдзем Дональда Трампа. Падзея выклікала шырокую хвалю пратэстаў па ўсёй краіне, арганізаваных рухам «No Kings» — «Не каралям». Яны абвінавачваюць Трампа ў аўтарытарных тэндэнцыях і зневажанні закона.

Мітынгі прайшлі ў Нью-Ёрку, Філадэльфіі, Лос-Анджэлесе, Сан-Францыска і іншых буйных гарадах. Людзі выходзілі з амерыканскімі сцягамі і лозунгамі супраць палітыкі прэзідэнта. У Лос-Анджэлесе асаблівую напружанасць выклікала прысутнасць Нацыянальнай гвардыі і марской пяхоты, уведзеных Трампам пасля акцый супраць антыіміграцыйных аблаў.

Нягледзячы на тое, што пратэсты ў асноўным праходзілі мірна, у некаторых гарадах дайшло да беспарадкаў і падпалаў аўтамабіляў. У Мінесоце адбыўся шакуючы напад на двух заканадаўцаў, адзін з якіх загінуў.

Падчас параду ў Вашынгтоне былі задзейнічаныя больш за 6000 вайскоўцаў, 150 адзінак тэхнікі і 50 лятальных апаратаў.

Падчас парада. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Сярод цяжкай тэхнікі па горадзе праехалі танкі M1 Abrams і баявыя машыны Bradley. Крытыкі назвалі парад «кірмашом пыхлівасці» і «непатрэбным марнатраўствам грошай» — яго кошт склаў $45 мільёнаў.

Пратэстоўцы сцвярджаюць, што барацьба не супраць арміі, а супраць выкарыстання ваеннай сілы для асабістага самапіяру прэзідэнта.

Дэманстрант, які стаіць насупраць супрацоўнікаў сталічнай паліцыі акругі Калумбія, трымае рукі ўверх падчас пратэсту, які праходзіць у дзень вайсковага парада, прысвечанага 250-годдзю арміі, 14 чэрвеня 2025 года, у Вашынгтоне. Фота: AP Photo / Evan Vucci

Апытанні паказваюць, што нягледзячы на пратэсты, міграцыйная палітыка Трампа карыстаецца падтрымкай большасці амерыканцаў — 54% апытаных падтрымліваюць дэпартацыю нелегальных мігрантаў.

Каментары2

  • Ё
    15.06.2025
    Ну прайшлі і прайшлі тыя пратэсты. Калі ў ЗША і пры якім прэзідэнце не было пратэстаў?
  • Якое супадзенне
    16.06.2025
    Цікава, так любіце кідацца цэтлікам "крайне правы", але тут не напісалі, што "No Kings" акрэсліваецца як "крайне левыя".

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць