Афіша22

Канцэрт па заяўках ад Вольскага — ужо праз тыдзень

7 сакавіка а 19:00 у «Beer&Winebar«выступіць Лявон Вольскі ў дуэце з бас-гітарыстам Алесем-Францішкам Мышкевічам. Гэта будзе заключны канцэрт з серыі «Зімовай акустыкі».

Канцэрт, яшчэ не пачаўшыся, стаў сапраўднай інтрыгай для ўсіх цікаўных. Бо ў гэты раз складальнікам сэт-ліста можа стаць кожны. Да таго ж, апроч гітары, Лявон абяцаў «выпадкова прыхапіць» з сабой клавішы, а значыць, колькасць варыянтаў песень павялічваецца.

Таму, калі вы жадаеце пачуць нешта нязвыклае і адмысловае, карыстайцеся прапановай арганізатараў і абірайце тры любыя кампазіцыі, ад «Мроі» да «Псіхасаматыкі», і ўпісвайце іх у форму па гэтай спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 4 сакавіка. Пасля выступоўцы разгледзяць поўны спіс пажаданняў і абяруць кампазіцыі, якія змогуць выканаць у акустычных умовах бара.

Продаж квіткоў на сам канцэрт пачнецца заўтра, 1 сакавіка, а 12 гадзіне дня. Калі хочаце патрапіць на канцэрт, раім паспяшацца: арганізатары кажуць, што на мінулы выступ квіткі «разляцеліся» цягам 30 хвілін.

Набыць квіткі можна тут.

Кошт на танцпляц — 22 руб., столік — 25 руб.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 33 661-14-32.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?3

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў5

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць