У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей
Новы даклад кампаніі Human Security паказаў, што інтэрнэт-трафік ад ботаў і штучнага інтэлекту ўжо пераўзышоў чалавечы. Гэта азначае, што цяпер у сеціве больш дзеянняў робяць праграмы, а не людзі, піша CNBC.

Паводле даследавання, аўтаматычны трафік у 2025 годзе рос амаль у восем разоў хутчэй, чым чалавечы. Асабліва моцна паўплывала развіццё такіх сістэм, як ChatGPT, Claude і Gemini — з-за іх выкарыстанне ШІ ў інтэрнэце значна павялічылася.
Таксама адзначаецца рэзкі рост так званых «агентных» ботаў — праграм, якія могуць самастойна выконваць дзеянні за карыстальніка. Напрыклад, трафік ад такіх сістэм, як OpenClaw, у 2025 годзе вырас амаль на 8000%.
Эксперты падкрэсліваюць, што гэта не абавязкова нешта дрэннае: частка аўтаматычнага трафіку — гэта карысныя функцыі, напрыклад аўтазапаўненне або ШІ-падказкі. Але разам з гэтым узнікае праблема даверу і дакладнага падліку такога трафіку, бо няма адзінай сістэмы, якая б улічвала ўсе дзеянні ў сеціве.
У цэлым спецыялісты лічаць, што інтэрнэт хутка змяняецца: раней меркавалася, што па той бок экрана заўсёды чалавек, але цяпер усё часцей гэта ўжо машына, якая дзейнічае замест яго.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары