Грамадства1212

Лябедзька, Губарэвіч і Рымашэўскі атрымалі па 15 сутак — яны выйдуць адразу пасля Дня волі

Суд Маладзечанскага раёну пакараў старшыню Руху «За свабоду» Юрыя Губарэвіча, а таксама старшыню АГП Анатоля Лябедзьку арыштамі па 15 сутак за арганізацыю Марша «Я недармаед» у Маладзечне. Чаму менавіта такі тэрмін? Палітыкаў вызваляць увечары 25 сакавіка, пасля заканчэння Дня Волі.

Пасля стала вядома, што такое ж пакаранне вынесена сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму.

Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Такім чынам, лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі прапусцяць усе акцыі пратэсту «недармаедаў», якія былі запланаваныя ў сакавіку, і выйдуць на волю толькі каля 19:30 у Дзень Волі 25 сакавіка.

http://nn.by/?c=ar&i=186887

Суддзя Аляксей Іршын не задаволіў хадайніцтва Губарэвіча пра выклік у суд у якасці сведак старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, на вядзенне фота- і відэаздымкаў. Пасля яшчэ аднаго хадайніцтва старшыні Руху быў выкліканы дзяжурны адвакат, яны атрымалі час для азнаямлення са справай.

Іршын зачытаў, што Губарэвіч абвінавачваецца па арт. 23.34 ч. 3 (арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія былі здзейсненыя паўторна). Па словах суддзі, лідар Руху ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве і «з дапамогай вуснай мовы выкрыкваў лозунгі» «За адмену Дэкрэта № 3 прэзідэнта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства!».

Губарэвіч не прызнаў сабе вінаватым, хаця згадзіўся з тым, што ён быў на плошчы, удзельнічаў у акцыі.

«Рашэнне пра арышт — гэта спроба ізаляцыі, асабліва напярэдадні акцыяў пратэста 15 і 25 сакавіка», — сказаў сайту Pyx.by Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, у Маладэчна супраць пратэстоўцаў дзейнічалі дастаткова жорстка: затрымлівалі людзей, якія проста выступалі, ішлі ў першых шэрагах пад час шэсця. Па адміністрацыйных справах, адзначыў Губарэвіч, праходзяць 15 чалавек.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме4

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць