Грамадства5757

Хлопец, які выйшаў на «Марш недармаедаў» з дзяржаўным сцягам: «Чырвона-зялёны таксама можа быць сімвалам пратэсту»

На акцыі 15 сакавіка паперадзе калоны неслі бел-чырвона-белы і чырвона-зялёны сцягі. Калі да першых усе звыкліся, то бачыць на акцыі, што ладзіла апазіцыя, дзяржаўным штандар было нязвыкла. З ім прыйшоў жыхар Мінска Уладзь Сташкевіч. «Наша Ніва» распытала ў яго пра такое рашэнне.

Фота Насця Рагатко.

«Наша Ніва»: Што вас падштурхнула на такі неардынарны крок?

Уладзь Сташкевіч: Я прымаў удзел у першай мінскай акцыі «недармаедаў» 17 лютага, а пасля ўважліва сачыў за акцыямі ў другіх гарадах. Мяне дзівіла тое, што на іх выходзілі не толькі палітычныя і грамадскія актывісты, але і звычайныя неангажаваныя людзі. Асноўная маса была сталага або пенсійнага ўзросту, натуральна, учорашні электарат Лукашэнкі.

Таму, па-першае, я вырашыў зазначыць факт, што пратэст, які мы маем цяпер, значна шырэйшы за традыцыйнае кола прыхільнікаў дэмакратычнай Беларусі.

А па-другое, я палічыў, што з’яўленне афіцыйнага сцяга можа зняць пэўныя псіхалагічны барьеры і паказаць нашую адкрытасць да людзей з рознымі поглядамі, якія падзяляюць нашыя мэты.

«НН»: Якое вашае стаўленне да бчб- і чз-сцягоў?

УС: Персанальна, я прыхільнік бчб-сцяга. Гэты сцяг нацыянальны, з глыбокімі каранямі ў гісторыі. Чырвона-зялёны — гэта прыдумка ХХ стагоддзя і сёння мы - адзіная краіна, якая вярнула савецкую сімволіку.

Рэальнасць жа такая, што большасць не турбуе пытанне сцягоў, яны спакойна жывуць пад афіцыйным і не бачаць у гэтым ніякай праблемы. Але сёння сітуацыя такая, што гэтыя людзі становяцца нашымі патэнцыйнымі паплечнікамі ў барацьбе за лепшае заўтра.

Мой тэзіс у тым, што сёння чырвона-зялёны сцяг, нараўне з бчб, можа стаць сімвалам пратэсту. А наяўнасць двух сцягоў на дэманстрацыях сведчыць аб народным адзінстве і гатоўнасці да пераменаў.

Пытанне змены сцягоў далёка не першаснае, але бчб трэба як мага хутчэй надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Каб людзі маглі спакойна карыстацца ім нараўне з афіцыйным. Маладафронтаўцы сапраўдныя героі, што здолелі сабраць 10 тысяч подпісаў пад папяровым зваротам за гэтую ініцыятыву.

«НН»: Якая была рэакцыя на сцяг падчас акцыі і пасля?

УС: Падчас дэманстрацыі рэакцыя была пазітыўная, увесь час падыходзілі людзі і дзякавалі, хто за пазіцыю, хто за крэатыў. Некаторыя задавалі пытанні, але пачуўшы аргументы, хутка супакойваліся. Агрэсіўных рэакцый дакладна не было.

Было трохі боязна, што не зразумеюць сябры і знаёмыя. Таму некаторым я расказаў пра свой намер загадзя. І калі нават Зміцер і Наста Дашкевічы адрэагавалі спакойна, я зразумеў, што хвалявацца няма аб чым.

Пад публікацыяй на фэйсбуку большасць пакідае пазітыўныя каментары. Асабліва было прыемна, калі Віталь Гуркоў напісаў: «Малайчына! Цалкам згодзен! Не ў сцягах шчасце!»

«НН»: Што можа аб'яднаць беларусаў, якія выходзяць пад рознымі сцягамі?

УС: Беларусаў, могуць аб’яднаць агульныя мэты. Важна, каб яны былі мірныя, дасягальныя і падзяляліся шырокім колам грамадства. На маю думку, мэты кшталту: падняць узровень жыцця, заробкі і пенсійныя выплаты - гэта той самы папулізм, якога варта пазбягаць. Улады могуць уключыць друкарскі станок і раздаць народу штучныя «папіццот», а наступствы пасля спісаць на ўмоўны «сусветны эканамічны крызіс».

Я лічу, што першаснымі мэтамі, акрамя адмены «дармаедскага дыкрэту» павінны стаць: змены ў закон аб масавых мерапрыемствах, каб мы паўнавартасна маглі рэалізоўваць гарантаванае нам права на мірныя сходы; змены ў выбарчым заканадаўстве, каб мець рэальную магчымасць абіраць ўладу на ўсіх узроўнях.

І пачаць трэба менавіта з заканадаўства аб свабодзе сходаў, прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, каб можна было не баяцца выходзіць на плошчы і абмяркоўваць будучае нашай краіны. А канкрэтна трэба дамагацца наступных нормаў: 1) заяўляльны, а не ўзгадняльны прынцып арганізацыі; 2) заяўку трэба падаваць не пазней за 48 гадзін да пачатку; 3) зняць патрэбу аплочваць паслугі хуткай, міліцыі, МНС. Усё гэта павінна забяспечываць дзяржава, бо за гэта мы плацім ёй падаткі; 4) зняць абмежаванне па месцах правядзення; 5) пакінуць права на спантанныя дэманстрацыі і контрдэманстрацыі.

Тыя, хто падтрымваюць гэтую ініцыятыву, 25 сакавіка, падчас святкавання Дня Волі, могуць далучыцца да калоны «Мірны сход».



Каментары57

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?3

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Адказнасць за забойства палкоўніка СБУ Вароніча ў Кіеве ўзяла на сябе неанацысцкая групоўка «База»3

«Я не бачыў нічога такога»: як лялькі Labubu прынеслі шалёны прыбытак3

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе2

Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы2

Сірыйскія ўлады і друзы дамовіліся пра спыненне агню6

У цэнтры Мінска проці начы выстраілася вялізная чарга людзей, некаторыя ў піжамах ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?3

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць