Свет44

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі

У Гданьску 58-гадовую польку абвінавачваюць у абразе беларускі па нацыянальнай прыкмеце, піша Reform.news.

У нядзелю паліцыі паведамілі пра канфлікт у камеры захоўвання на чыгуначным вакзале ў Гданьску. Як устанавілі паліцыянты, 58-гадовая жыхарка Варшавы прыехала ў Гданьск з сяброўкамі і пакінула сумкі ў камеры захоўвання. Калі яна вярнулася па рэчы, то прад’явіла толькі адзін з двух жэтонаў.

Супрацоўніца камеры захоўвання, грамадзянка Беларусі, адмовілася выдаваць другую сумку без жэтона або чэка. Турыстка пачала паводзіць сябе агрэсіўна і крычаць, а затым адштурхнула супрацоўніцу, абразіла яе па нацыянальнай прыкмеце і ўвайшла ў службовую зону камеры захоўвання.

Жанчыну затрымалі. Ёй прад’яўлены абвінавачанні ў абразе грамадзянкі Беларусі з прычыны яе нацыянальнай прыналежнасці. За гэта злачынства пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары4

  • Пыху
    17.07.2025
    Jorg , вы зараз таксама абразілі па нацыянальнай прыкмеце.
  • Jorg
    17.07.2025
    Прашу выбачэння, кагосьці асабіста, як у артыкуле? І ў чым абраза?
  • Сядзі за мяжой ціха.
    17.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўсё больш жанчын цяпер носяць доўгія валасы?15

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць