Спорт11

Старшынёй фэдэрацыі футболу абралі Яўгена Булойчыка

Сёння адбылося пазачарговае пасяджэнне Беларускай федэрацыі футболу, на якім быў абраны новы старшыня. Ім стаў начальнік ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Яўген Булойчык.

Яўген Булойчык. Фота: Прессбол

Генеральны дырэктар мінскага «Дынама» Андрэй Толмач зняў сёння сваю кандыдатуру на карысць Булойчыка, таму апошні і застаўся адзіным прэтэндэнтам на пасаду старшыні арганізацыі.

Пазаўчора таксама зняў сваю кандыдатуру першы намеснік старшыні БФФ Андрэй Васілевіч.

З сакавіка 2023 года БФФ кіраваў былы Віцебскі губернатар Мікалай Шарснёў. На сваёй пасадзе ён адкрыта канфліктваў з міністрам спорту і былым ахоўнікам Лукашэнкі Сяргеем Кавальчуком. Кіраўнік БФФ крытыкаваў усе прапановы, якія лабіраваў міністр.

Напрыклад, Шарснёў быў супраць забароны на замежныя зборы для клубаў з дзяржаўнай падтрымкай, супраць лімітаў на заробкі ў чэмпіянаце Беларусі. Шарснёву не падабалася, што Кавальчук пастаянна ўмешваўся ў справы БФФ, хаця па правілах УЕФА дзяржава рабіць гэта не мае права.

У маі Шарснёва прызначылі намеснікам кіраўніка спраў Лукашэнкі. А неўзабаве ён падаў заяву аб адстаўцы з пасады старшыні БФФ, не адпрацаваўшы чатырохгадовы тэрмін.

Каментары1

  • Андрусь
    17.07.2025
    Вы самі верыце ў тое, што яго менавіта АБРАЛІ, а не прызначылі?

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць