Здарэнні11

У Смаргоні два чалавекі атруціліся шклоамывальнікам, адзін памёр

У Смаргоні высвятляюць абставіны атручэння двух чалавек, адзін з якіх памёр, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

У ноч з 22 на 23 сакавіка ў вёсцы Арэхаўка Смаргонскага раёна ў 39-гадовага мясцовага жыхара рэзка пагоршыўся стан здароўя. Медработнику, які прыбыў па выкліку, мужчына паведаміў, што ўжываў з суседкай шклоабмывальнік. Мужчыну экстранна шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Следчыя, якія прыбылі на месца здарэння, супрацоўнікі міліцыі і эксперты выявілі ў суседнім доме цела 40-гадовай мясцовай жыхаркі без бачных цялесных пашкоджанняў.

Пры аглядзе яе дома канфіскаваная пластыкавая бутэлька з рэшткамі вадкасці, якая накіраваная для правядзення судова-хімічнай экспертызы. Для высвятлення абставінаў смерці жанчыны праводзіцца судова-медыцынская экспертыза. Следчыя высветлілі, што абедзьве асобы вялі асацыяльны лад жыцця, злоўжывалі спіртнымі напоямі. Мужчына нідзе не працаваў, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за з'яўленне ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы. Жанчына была аформленая сацыяльным работнікам па доглядзе за яго бацькам.

Праверка па дадзеным факце працягваецца.

З пачатку бягучага года ў Гродзенскай вобласці гэта другі факт смяротнага атручэння людзей. Першы адбыўся 1 лютага ў Гродне. У выніку ўжывання прынятага за спіртное метанолу двое мужчын памерлі, а жанчыне лекары здолелі выратаваць жыццё. Праверка па дадзеным факце яшчэ не завершаная.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць