На правах рэкламы99

Які гіраскутар выбраць? Робім агляд найлепшых міні-сігвэяў

Гіраскутар з’яўляецца адным з найбольш актуальных і зручных сродкаў перасоўвання 2016—2017 года не толькі ў свеце, але і ў Беларусі. Фактычна ён выкарыстоўваецца людзьмі ўсіх узростаў: і дзецьмі ад 4—5 год, і сталым пакаленнем. Найбольш папулярнымі і распаўсюджанымі з’яўляюцца гірасткутары Smart Balance, размова пра якія пойдзе далей. 

Кампанія Smart Balance — агульнавядомы ва ўсім свеце вытворца сапраўды якасных і сучасных тэхнічных прылад. Першапачаткова, некалькі год таму, актуальнасцю карысталіся гіраскутары з коламі 6,5 цаляў (дзюймаў). Даволі хутка гэтыя прылады ўдасканальваліся, пакуль не з'явіліся гіраскутары з коламі ў 10 цаляў, што набылі папулярнасць у сярэдзіне-канцы 2016 года дзякуючы павышанай праходнасці і мяккасці руху па няроўных паверхнях.

У дадзены момант актуальнасць набываюць гіраскутары Smart Way Premium (Easy Pay) з коламі 11 цаляў. Яны, нягледзячы на па-ранейшаму добрую якасць гіраскутараў-папярэднікаў Smart Balance 10, усё ж вылучаюцца пэўнымі ўдасканаленнямі, што не могуць не брацца пад увагу.

Чым адрозніваецца гіраскутар Smart Way Premium 11 ад Smart Balance 10? Перш за ўсё трэба звярнуць увагу на колы. Акрамя павышанага памеру да 11 цаляў, колы гіраскутара Smart Way Premium 11 амаль у два разы таўсцейшыя, чым у Smart Balance 10. Дзякуючы гэтым уласцівасцям гэты міні-сігвэй здольны пераадольваць разнастайныя дарожныя капрызы: расколіны на асфальце, камяні, друз, нават снег і лясны ландшафт.

Трэба звяртаць увагу на ўнутраныя кампаненты гіраскутара. Некаторыя прадпрымальнікі рэалізуюць гэтыя прылады па падазрона нізкім кошце, што можа быць звязана або з адсутнасцю сэрвіснага абслугоўвання, або з неналежнымі ўнутранымі кампанентамі, што рызыкуюць нечакана выйсці са строю. Гіраскутары Smart Way Premium і іншыя, што рэалізуюцца ў краме viptoys.by, цалкам адпавядаюць завераным вытворцай характарыстыкам.

Акрамя таго, навінка абсталявана сіліконавым ахоўным матэрыялам, які не дазваляе вадзе пранікаць ва ўнутраныя электронныя кампаненты. Дзякуючы гэтай уласцівасці, Smart Way Premium здольны пераадольваць снег і ездзіць у пахмурнае надвор’е.

Што датычыцца знешніх характарыстык, акрамя колаў, розніца заўважна ў іншых кампанентах. У новых мадэлях адсутнічаюць непатрэбныя элементы корпусу каля кола — якія характэрны для мадэляў Smart Balance 10, — найбольш схільныя да пашкоджанняў, з-за чаго адносна хутка біліся і драпаліся пры неакуратнай эксплуатацыі.

Smart Way Premium абсталяваны відавочна ярчэйшымі светлавымі элементамі, заўважнымі нават пры туманным надвор’і, і рабрыстай прагумаванай паверхняй для ног, дзякуючы чаму забяспечваецца ўстойлівасць кіроўцы, нават калі гіраскутар трапіў пад дождж.

Сістэма самабалансавання — адна з найбольш доўгачаканых і інавацыйных функцый міні-сігвэяў. Цяпер пры ўключэнні гіраскутар сам аўтаматычна прымае роўнае становішча і падтрымлівае яго ўвесь час, не перакульваючыся пры неахайным карыстанні. Самабалансаванне забяспечвае ахову ад нечаканых пашкоджанняў, а таксама дазваляе яшчэ хутчэй засвойваць механіку кіравання гіраскутарам.

Важна ўлічваць, што ўнутраная камплектацыя грае асноўную ролю, калі вы вырашаеце, які гіраскутар набыць. Па-першае, акумулятары якасных гіраскутараў Smart Way Premium вырабляецца кампаніяй Samsung. Вытрымліваюць такія акумулятары 1000 цыклаў зарадкі і дазваляюць гіраскутару пераадольваць каля 20 км бесперапыннай эксплуатацыі на адным шляху. Таксама раім звяртаць увагу на тры электронныя платы Tao Tao апошняга пакалення, на наяўнасць Bluetooth-музыкі і мабільнага дадатка, які дэманструе хуткаць, адсотак зараду акумулятара, прабег гіраскутара, кантралюе яго хуткасць, спагадлівасць на паваротах і г.д.

Такім чынам, Smart Way Premium — гіраскутар з аптымальнымі характарыстыкамі, які здольны выкарыстоўвацца чалавекам амаль любога ўзросту і камплектацыі і пры розных знешніх умовах. 

Набыць гіраскутар выключнай якасці можна на інтэрнэт-старонцы крамы, якая забяспечвае гарантыю на 12 месяцаў і поўнае пажыццёвае абслугоўванне ў Мінску. Уся неабходная завадская камплектацыя, якасць, лёгкасць у засваенні і карыстанні гіраскутарам —- тое, ў чым заўсёды павінны быць ўпэўненыя кліенты пры набыцці.

ІП Косцін І.М. УНП 191823782

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу8

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?1

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны13

Культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі выехаў з Беларусі, адбыўшы два гады ў калоніі4

Наталля Пяткевіч вырашыла быць больш сціплай у адзенні. Яна прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку ўсяго за 300 даляраў27

У Стаўбцоўскім раёне 6-гадовы хлопчык уцёк ад бацькоў на аўтатрасу1

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма13

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС3

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google9

«Ягадаў меней, а цэны большыя». Што робіцца на галоўным рынку клубніцаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу8

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць