Здарэнні4646

Аўтара папулярных мінскіх графіці Алега Ларычава невядомыя жорстка збілі ў пад'ездзе

Аўтар праекта Signal Алег Ларычаў распавёў, што на яго напалі невядомыя у пад’ездзе яго дома.

У Алега сінякі пад вачыма, вельмі баліць сківіца — ён размаўляе з цяжкасцю; разбітыя вусны. Таксама моцна кружыцца галава, раскрышаны зуб. Ён губляў прытомнасць пасля збіцця.

Хто напаў на яго — невядома. Сам Ларычаў паведамляе, што гэта былі двое ў цывільным. Ані тэлефон, ані грошы ў яго не забралі.

«Я выйшаў у краму. Вяртаўся, ля пад’езда стаяў мужчына, калупаўся ў дамафоне. Я набраў свой нумар кватэры, ён таксама ўвайшоў, на лесвіцы абагнаў мяне. Пасля хтосьці ззаду ударыў, той, што быў спераду — таксама далучыўся. У першую чаргу той, хто біў ззаду, выбіў мабільнік з маіх рук. Збілі з ног, білі па галаве. Пытаўся — за што? Нічога не казалі. На некаторы час я згубіў прытомнасць. Ачуняў — няма нікога. Тэлефон валяецца побач, нічога не забралі, — распавёў «Нашай Ніве» Алег Ларычаў. — Я апісаў таго хлопца міліцыі. Думаю, змагу апазнаць яго аднаго»

Пасля збіцця Ларычаў падняўся ў сваю кватэру, выклікаў хуткую. Хуткая выклікала міліцыю. Алега адвезлі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі на абследаванне. Дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

У прыёмным пакоі бальніцы ён адразу напісаў заяву.

Адметна, што 1 красавіка Ларычаў праз сваю суполку Signal Project, што піша пра стрыт-арт і графіці, паведаміў пра збор грошай мастакамі, якія робяць вядомы сацыяльны стрыт-арт. Менавіта яны вывешвалі на вуліцы Мінска выявы Шчоткінай, Шуневіча, «маленькіх Мясніковічаў». Ларычаў вельмі падрабязна асвятляў гэтыя акцыі.

«Я думаю, з гэтым звязана збіццё. Калі б былі хуліганы — то штосьці б забралі. Больш няма прычын.

Мне няма чаго прад’явіць фармальна. З суседзямі канфліктаў няма. Закон я не парушаю, — сказаў Ларычаў.

— Міліцыянт, які браў заяву, сказаў — беспрэдзел, людзей збіваюць.

Калі мясцовыя, то можна будзе знайсці. Але я лічу, што наўрад ці каго яны знойдуць».

Каментары46

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць12

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

«Не на тым баку чалавечнасці». Нетаньяху абвінаваціў лідараў Брытаніі, Францыі і Канады ў заахвочванні ХАМАС2

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»4

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця90

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10009

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць12

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць