Здарэнні

У Мінску матацыкліст-бяспраўнік трапіў у аварыю, уцякаючы ад ДАІ

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 7 красавіка каля 19.30. Патруль дарожных інспектараў, які дзяжурыў на вуліцы Якуба Коласа, заўважыў матацыкл «Кавасакі» без рэгістрацыйнага знаку. Па патрабаванне спыніцца матацыкліст не зрэагаваў, таму ДАІ пачало пераслед.

Уцякач толькі паскорыўся, але наперадзе на дарозе быў затор. Ён развярнуўся, выехаў на трамвайныя шляхі і не справіўся з кіраваннем. Матацыкл вынесла на раздзяляльную агароджу. Парушальніка затрымалі і склалі на яго адразу 5 адміністратыўных пратаколаў.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на ДАІ Савецкага раёна Мінска, гэта малады чалавек 1993 года нараджэння. Свае паводзіны ён патлумачыў тым, што спалохаўся інспектараў, бо не мае адпаведнай катэгорыі для кіравання.

Ад 2011 года ён ажно 32 разы прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці па лініі ДАІ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак1

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак1

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць