Свет33

Расійскія медыкі знайшлі замену мельдонію

Спецыялісты Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва (ФМБА) распрацавалі прэпараты, здольныя замяніць забаронены Сусветным антыдопінгавым агенцтвам (WADA) мельдоній.

«Мы знайшлі замену мельдонію, прычым некалькі прэпаратаў, якiя не аднесены да забароненага спісу, яны працуюць куды лепш, чым мельдоній», — заявіў кіраўнік ФМБА Уладзімір Уйба (цытата па «РІА Новості»).

Ён асабліва адзначыў, што паколькі новыя прэпараты больш эфектыўныя і не ўваходзяць у чорны спіс WADA, то пра мельдоній зараз можна забыцца.

Уйба паведаміў таксама, што WADA прызнала выяўлены ФМБА індывідуальны характар выводзін з арганізма мельдонію.

«Што мы выявілі і што прызнала WADA: пасля заканчэння дзевяці месяцаў у пяці з шасці падыспытных канцэнтрацыя ў мачы склала ад 18 да 20 нанаграмаў на літр, а мяжа WADA ўсталявана ў 100 нанаграмах. Яшчэ ў аднаго падыспытнага — 400 нанаграмаў. Выснова, з якой пагадзілася WADA, — што ёсць індывідуальнае назапашванне рэчыва», — растлумачыў Уйба.

Мельдоній быў сінтэзаваны ў 1975 годзе ў Латвійскай ССР і прадаваўся ў краінах былога СССР як рэчыва пад гандлёвай назвай «Мілдранат». Прэпарат выкарыстоўваўся для паскарэння рэабілітацыі пасля фізічных нагрузак і ў пасляаперацыйны перыяд, а таксама ў складзе комплекснай тэрапіі пры захворваннях сэрца.

У спісе забароненых да ўжывання спартсменамі прэпаратаў WADA мельдоній аказаўся з 1 студзеня 2016 года, пасля чаго цэлы шэраг спартсменаў быў дыскваліфікаваны, а расійскія лёгкаатлеты, за выключэннем Дар'і Клішынай, наогул не трапілі на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай6

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

«Трэба падмацаванне, мы не можам іх стрымліваць!» Лосік расказаў, як адчувалася 9 жніўня на Валадарцы6

Трамп частаваў украінскую дэлегацыю падчас перамоў тортам, названым у свой гонар6

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў3

«Яны выдыхнулі з палёгкай, пазбавіўшыся мяне». Аляксандр Фядута расказаў, што з ім было ў калоніі9

Беларусь заканчвае год з 14,3 мільярда даляраў золатавалютных рэзерваў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай6

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць