Улада33

Лукашэнка і Парашэнка прынялі сумесную заяву аб ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сёння па выніках перамоў прынялі сумесную заяву аб неабходнасці працягваць работу па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перамоў з украінскім калегам, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым напрамку трэба правесці яшчэ вялікую работу, нягледзячы на тое, што бакі ўжо зрабілі шмат што. Пры гэтым важна ісці нага ў нагу і прыцягваць да гэтай праблематыкі грамадскую ўвагу ўсёй планеты. «Мы прынялі адпаведную заяву», — сказаў ён.

У сваю чаргу Парашэнка адзначыў, што Беларусь і Украіна наладзілі эфектыўнае супрацоўніцтва ў рабоце па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Так будзе і ў далейшым, асабліва з улікам будаўніцтва ў Беларусі ўласнай атамнай станцыі. «Сёння адбыўся важны дыялог, які датычыцца бяспекі ядзерных аб'ектаў, магчымага супрацоўніцтва ў эксплуатацыі, будаўніцтве, абыходжанні з ядзернымі адходамі. Мы дамовіліся працягнуць вельмі важную дыскусію на ўзаемавыгаднай аснове», — звярнуў увагу ён.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў адбылася ў сумны дзень для беларускага і ўкраінскага народаў — у чарговую гадавіну аварыі на ЧАЭС. Наступствы катастрофы да гэтага часу адчуваюць на сабе жыхары абедзвюх краін.

Прэзідэнты наведалі сёння атамную станцыю, азнаёміліся з будаўніцтвам новых укрыццяў і захоўваннем ядзернага паліва. На ЧАЭС, а таксама на тэрыторыі Беларусі Лукашэнка і Парашэнка ўшанавалі памяць загінулых пры ліквідацыі аварыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах10

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

Севярынец: Не будзе Ціханоўскай — будзе нуль60

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе2

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць