Свет11

У Турцыі звольненыя 4000 дзяржслужачых і забароненае шоу аб спатканнях

Амаль 4000 дзяржслужачых былі звольненыя ў Турцыі ў суботу ў ходзе чарговага раўнда чыстак, якія рушылі за спробай ваеннага перавароту супраць прэзідэнта Эрдагана ў ліпені 2016 года, піша ВВС.

Згодна з указам, апублікаваным у дзяржаўнай газеце T. C. Resmi Gazete, сваіх пасадаў пазбаўленыя 1127 супрацоўнікаў міністэрства юстыцыі (у тым ліку турэмныя ахоўнікі), больш за тысячу вайскоўцаў, 484 работнікаў навуковай сферы, 201 супрацоўнік міністэрства па справах рэлігіі і іншыя служачыя — усяго 3974 чалавекі.

Усе яны пералічаныя ва ўказе пайменна.

Надзвычайнае становішча, уведзенае ў Турцыі пасля спробы дзяржаўнага перавароту, дазваляе ўводзіць новыя забароны.

У тым жа выпуску T. C. Resmi Gazete апублікаваны ўказ аб забароне папулярнага ў Турцыі тэлешоу аб спатканнях і вяселлях. «На радыё і тэлебачанні не можа быць дазволенае існаванне праграм, дзе людзей знаёмяць, каб знайсці ім пару», — гаворыцца ва ўказе.

Раніцай у суботу Турцыі заблакавалі Вікіпедыю. Раней адзін з карыстальнікаў інтэрнэт-энцыклапедыі адрэдагаваў артыкул пра Эрдагана, назваўшы яго дыктатарам. Хоць праўка была хутка выдаленая рэдактарамі, скрыншоты разышліся па сацыяльных сетках.

Улады Турцыі рэгулярна блакуюць доступ да розных інтэрнэт-сайтаў, у тым ліку Facebook, Twitter і YouTube.

Масавыя чысткі і арышты былі разгорнутыя ў Турцыі пасля таго, як частцы турэцкіх ваенных не ўдалося перахапіць уладу ў прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана, які кіруе краінай ужо 14 гадоў — спачатку як прэм'ер-міністр, а потым як прэзідэнт. З ліпеня мінулага года агулам было звольнена больш за 120 тысяч чалавек, больш за 40 тысяч былі арыштаваныя.

17 красавіка ў Турцыі прайшоў рэферэндум: большасць грамадзян выказаліся за пашырэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і скасаванне пасады прэм'ер-міністра. Паводле даных Вышэйшай выбарчай рады Турцыі, «за» прагаласавалі 51,4% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, супраць — 48,6%.

Міжнародныя назіральнікі з АБСЕ заяўлялі, што кампанія па правядзенні рэферэндуму не адпавядала міжнародным стандартам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

«Трэба падмацаванне, мы не можам іх стрымліваць!» Лосік расказаў, як адчувалася 9 жніўня на Валадарцы6

Трамп частаваў украінскую дэлегацыю падчас перамоў тортам, названым у свой гонар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць