Музыка1919

Трохгадовая забарона на ўдзел у «Еўрабачанні» пагражае Расіі і Украіне

У кіраўніцтве Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) заявілі, што Масква і Кіеў парушылі правілы «Еўрабачання», за што іх могуць адхіліць ад удзелу ў конкурсе на 3 гады.

Пра гэта стала вядома нямецкай грамадска-прававой медыякампаніі ZDF, паведамляе Deutsche Welle.

На думку кіраўніка камітэта ЕВС, украінскі бок парушыў правілы правядзення конкурсу, не дапусціўшы ў краіну ўдзельніцу з Расіі Юлію Самойлаву. Абавязкам краіны, якая прымае конкурс, з'яўляецца допуск ўсіх без выключэння гасцей конкурсу, растлумачыў кіраўнік кіруючага камітэта ЕВС Франк-Дытэр Фрайлінг (Frank-Dieter Freiling).

Расійскага ж боку не было на абавязковых паседжаннях па падрыхтоўцы конкурсу ў Кіеве, указаў ён.

У сувязі з гэтым абедзвюм краінам, якія ўваходзяць у ЕВС, пагражае пакаранне ў выглядзе забароны на ўдзел у конкурсе з 2018 па 2020 гады, грашовага штрафу або вываду спонсарскіх акцый, заявіў Франк-Дытэр Фрайлінг.

Рашэнне па санкцыях будзе прынятае пасля шоу.

Парушэнні правілаў конкурсу Расіяй і Украінай будуць абмяркоўвацца кіруючым камітэтам у рамках стандартнай працэдуры па завяршэнні «Еўрабачання-2017» у маі, пасля чаго будзе прынятае адпаведнае рашэнне, паведамілі ў прэс-службе ЕВС. Папярэдне, вердыкт у дачыненні да дзвюх краін будзе вынесены 12 чэрвеня.

У красавіку расійскі «Першы канал» вырашыў не трансляваць «Еўрабачанне» ў Кіеве праз адмову ўкраінскіх уладаў дапусціць у краіну для ўдзелу ў конкурсе расійскую спявачку Юлію Самойлаву. Ён таксама адхіліў прапановы замяніць ўдзельніцу або забяспечыць трансляцыю яе выступу з Масквы.

Украіна забараніла Самойлавай ўезд у краіну на тры гады за яе няўзгодненае з Кіевам наведванне анексаванага Расіяй Крыма.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала4

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?12

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала4

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць