Усяго патроху55

Йіжтэ на здороўе!

Першы фэстываль прысмакаў прайшоў у мястэчку Моталь (Іванаўскі раён).

Першы фестываль страваў, якi ў мiнулыя выхадныя прайшоў у Моталi, перасягнуў чаканнi нават самiх арганiзатараў.

Гiсторыя гэтага фэсту наступная. Летась упершыню праз усю нашу краiну прайшоў Мiжнародны веласiпедны тур салiдарнасцi з турыстычнай Беларуссю, якую арганiзаваў Еўрапейскi цэнтр эка- i агратурызму (ЕСЕАТ) i Беларускае грамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы». Стартаваў тур у Белавежскай пушчы i фiнiшаваў на Расоншчыне. I вось пад канец першага этапа вандроўкi, калi прыкладна трэць шляху, а гэта каля 400 кiламетраў, былi ўжо ў мiнулым, веласiпедысты ўзмалiлiся аб дадатковым прыпыначным пункце, якi спачатку не прадугледжваўся.

Справа ў тым, што ўдзельнiкi велатуру на начлег спыняюцца ў аграсядзiбах, якiх у нас цяпер не так i мала, але пакуль недастаткова, каб прамежак ад адной да другой быў не надта стомным.

Валерыя Клiцунова, старшыня праўлення БГА «Адпачынак у вёсцы» i звярнулася да кiраўнiцтва Iванаўскага раёна i Мотальскага сельсавета з просьбай прыняць турыстаў i даць iм магчымасць трошкi адпачыць. У вынiку гасцям у Моталi так спадабалася i яны былi настолькi ўражаныя захаванай тут народнай культурай, мясцовай гаворкай i асаблiва — ежай, што адразу вырашылi i дамовiлiся абавязкова заезд у Моталь паўтарыць. I нават не проста заезд, а, каб пабачыць гэты рэгiён ва ўсёй яго красе, — патрапiць на мясцовае свята. Так i нарадзiлася iдэя кулiнарнага фестывалю «Мотальскiя прысмакi», якi амбiцыйныя маталяне мяркуюць неўзабаве зрабiць мiжнародным.

Iншаземцаў было нямала ўжо i на гэты раз. Пасол Iзраiля з сям’ёй, удзельнiкi велатуру, цяпер ужо другога, з Англii, Францыi, Галандыi, Бельгii, эксперты ў галiне турызму i iншыя госцi. А таксама ў Моталь з’ехалiся прадстаўнiкi прэсы, навукоўцы ў сферы этнаграфii i спецыялiсты па турызме.

— Спачатку мы хацелi прымеркаваць фэст да прастольнага Мотальскага свята 19 жнiўня — Яблычнага Спаса, — расказвае Алена Дарагакупец, намеснiк старшынi райвыканкама. — У гэты дзень спакон веку ў Моталi фэст, якi на праваслаўны манер тут называюць Святок. Пасля набажэнства людзi стыхiйна ладзiлi на плошчы кiрмаш i гулянне. Але для велатуру гэта трошкi запозна. Таму ў тэрмiновым парадку былi перагледжаныя тэрмiны, сабралi мы нашых матальчан i дамовiлiся, што прымем гасцей як трэба. Прычым большую частку выдаткаў гаспадары прадпрыемстваў узялi на сябе. Ну, а калi мы ўбачылi, як яны наладзiлi сустрэчу, то самi былi ўражаныя. Такога размаху не чакаў нiхто.

Каментары5

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць