Грамадства

Ксёндз Уладыслаў Завальнюк абвясьціў галадоўку

17 траўня пасьля вечаровай імшы ў Чырвоным касьцёле ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк абвясьціў прыхаджанам аб галадоўцы на знак нязгоды з прэм’ераю фільму «Код да Вінчы».

17 траўня пасьля вечаровай імшы ў Чырвоным касьцёле ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк абвясьціў прыхаджанам аб галадоўцы на знак нязгоды з прэм’ераю фільму «Код да Вінчы».

Раней ксёндз Уладыслаў быў запрошаны на паседжаньне Дзяржрэгістру, які вырашаў лёс карціны. Адразу пасьля прагляду прадстаўнікі касьцёлу і праваслаўнай царквы выказаліся супраць кінастужкі.

Пракатчыкі ж спасылаліся на абавязкі перад гледачамі і казалі, што забаронены плод салодкі: «Прынамсі тыдзень фільм будзе ісьці».

– Прынамсі тыдзень я буду трымаць чысты пост, – адказаў на гэта ксёндз-пробашч.

Ён параўнаў прэм’еру карціны, пастаўленай па скандальнай кнізе Дэна Браўна, з блюзьнерствамі атэістычных часоў. «Калі нас, хрысьціянаў, ня слухаюць, то можа з Чырвонага касьцёлу зноў зрабіць Дом кіно?»

Шчэ 13-ага й 14 траўня ў касьцёле прайшлі лекцыі прафэсара Міхала Цяўлоўскага пра кнігу «Код да Вінчы». А Ўладыслаў Завальнюк адправіў ліст аўтару кнігі, дзе заклікаў да пакаяньня. У дэтэктыўным трымценьніку Дэн Браўн абвінавачвае царкву ў змове схаваць нашчадкаў Хрыста й Марыі Магдалены і называе сэкс сапраўдным кодам Эўхарыстыі.

Менская кінапрэм’ера «Коду да Вінчы» прызначаная разам з сусьветнай – на 18-ае траўня.

«Калі вашых бацькоў абражаюць і прыдумляюць пра іх невядома што, то вы можаце зьвярнуцца ў суд. А тут абраза самага сьвятога – Хрыста,» – тлумачыць Уладыслаў Завальнюк абвешчаную галадоўку.

Андрэй Расінскі

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі10

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ1

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам21

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі10

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць