Здарэнні11

Сьмяротная аварыя ў Новым Жыцьці

Машына некалькі разоў перакулілася, зь яе вылецелі ўсе, хто ў ёй быў. Два чалавекі загінулі, адзін не атрымаў ніводнай драпіны

У панядзелак а гадзіне начы шумная кампанія маладых людзеё зь вёскі Будагова

вырашыла паглядзець на Курган Славы.

21‑гадовы хлопец нападпітку, якому належала машына «Сааб», папрасіў сваю 18‑гадовую суседку сесьці за стырно. Дзяўчына пагадзілася, нягледзячы на тое, што ў яе не было правоў кіроўцы.

«Ля вёскі Новае Жыцьцё

Смалявіцкага раёну дзяўчына не заўважыла круты паварот, пайшла наўпрост і ўрэзалася ў агароджу, — расказвае начальнік АДАІ Смалявіцкага РАУС Валер Найдзенка. — Яна пратараніла агароджу, а пасьля вылецела пад адхон.

Машына некалькі разоў перакулілася, зь яе вылецелі ўсе, хто ў ёй быў.
Дарэчы, ніхто зь іх ня быў прышпілены».

Дзяўчына‑кіроўца загінула на месцы, ейны сусед празь дзьве гадзіны сканаў у бальніцы.

«Больш за ўсіх пашанцавала 16‑гадовай школьніцы. У яе няма ніводнай драпіны, — працягвае спадар Валер. — Праўда, дзяўчына яшчэ не ачулася ад шоку. Паводле ейных слоў, у машыне ўсе распівалі сьпіртное».

Прычыны ДТЗ яшчэ не высьветленыя. Найхутчэй, аварыя адбылася з‑за таго, што нявопытны кіроўца перавысіў хуткасьць.

Паводле: Кацярына Барысевіч, «Комсомольская правда» в Белоруссии»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі3

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека». Лукашэнка змякчыў пазіцыю адносна маршрутак1

Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах3

З’явілася відэа ўдараў УСУ па ЗРК С-400 у Белгарадскай вобласці2

Для Лукашэнкі паставілі трыбуну з кандыцыянерам на УНС9

У ГЗЦ «Тытан» зрабілі рэканструкцыю і рыхтуюцца да адкрыцця новай гандлёвай галерэі ФОТЫ1

Па МКАД ехаў грузавік, поўны мандарынаў1

Прапанову Меліціне Станюце абраннік зрабіў на дзвюх мовах: адна з іх — беларуская7

У Азербайджане запатрабавалі пажыццёвае для былога прэм’ер-міністра Нагорнага Карабаха

СБУ заявіла пра знішчэнне ў Крыме МіГ-31, «Панцыра» і іншай каштоўнай тэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі3

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць